Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

здо- з належнай дэлікатнасьцю і асьцярожнасьцю намовіць Абдзіраловіча… Калі яго злосьць на бацьку за тое, што той пан і дрэнны пан, дагэтуль ня ўціхла і не дазволіць яму ўзяць бацькінага панскага багацьця, вы, з сваей жаночай дэлікатнасьцю, якраз найляпей патрапіце намовіць яго, пэўне, зусім несьвядомага беларуса ці рэнегата, узяць грошы для беларускай справы. Калі-ж нічога падобнага ў яго настрою ня будзе, і яму, магчыма, здасцца дзікім навет нашае ўварваньне ў яго асабістыя справы, і ён будзе рад, што дастанець бацькіна багацьце, вы ізноў жа найляпей патрапіце ў сваю пару адступіць і толькі папрасіць у яго хоць што-небудзь на нашу, напрыклад, тэатральную сэкцыю за нашу помач яму ў зносінах з бацькам і наогул за нашу турбацыю.

— Я не магу паехаць і не паеду, — цьвёрда адказала дзяўчына.

Канцавы толькі слухаў і нешта думаў.

Ноч цямнела і быццам траціла сваю душную мляўкасьць. Зараніцы пыхалі рэдка, а часьцей трапеталісь лісьцікі на соннай грушцы. Трэба было йсьці ў хату.

XVI.

Добры, слаўны прыяцель Абдзіраловіча, вучыцель Мікола Канцавы, у каторага ён гасьцяваў, ехаўшы з Каўказа