Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ляпей абмеркаваць гэтую важную справу, бо вы, мы спадзяваліся, больш за ўсіх нас будзеце цяміць, што й як рабіць. Мы прасілі Іраіду Аўгенаўну, каб яна разам з вамі паехала да маладога Абдзіраловіча, як свайго даўнага знаёмага, для перагавораў, але яна чамусьці надта цьвёрда адмаўляецца. Згодзілась толькі адправіцца да вас.

— Для беларускай справы я на ўсё згодна, але прасіла і прашу не намаўляць мяне на перагаворы з Абдзіраловічам… — троху нэрвова сказала дзяўчына. — Я ўважаю, што мне ехаць зусім няма чаго… Справіцца й адзін Мікола Навумавіч. А калі ўжо тое, чаму з Міколам Навумавічам не паехаць яшчэ вам, сябра Сухавей?

Сухавей ня любіў даўгіх гутарак там, дзе яму здавалась усё ясным і канешне патрэбным для справы. Але тут ён мусіў сабраць усю сваю цярплівосьць і дэлікатнасьць.

— Дык во ж бачыце, сяброўка, — офіцыяльным голасам, на сьмешна-паважнай ноце пачаў ён давадзіць ёй; — вам ня толькі, як старай знаёмай яго, ведаючай усе патрэбныя дэталічнасьці абстаноўкі, але проста як дзяўчыне больш выпадае паехаць. Вы ляпей за мяне, ляпей за абы-каго з нас, хлапцоў, і можа, навет ляпей за дзядзькі Канцавога здо-