Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дома. Ен чуець блізкую сьмерць і хочаць памірыцца з сынам, а разам з тым адказаць яму ўсё сваё багацьце. Даведаўшысь аб усім гэтым, Іраіда Аўгенаўна зробіла заяву, што яна калісьці раней была блізка знаёма з Абдзіраловічамі, і што ёй ня ймецца веры, каб той прапаршчык Абдзіраловіч адгукнуўся на запрашаньне бацькі… Грошы, а гэта грошы як-ніяк беларускія, дабытыя беларускім мазалём і на беларускай зямлі, могуць пагінуць, калі ня ўмовіць маладога Абдзіраловіча ўзяць іх хоць бы цаною прымірэньня з нялюбым, нянавідным бацькам. Трэба, каб ён узяў іх!.. Калі не для сябе, то на справу адраджэньня бацькаўшчыны… Разумееце? Ува ўсякім разе грошы гэтыя ўсе ці толькі частка іх павінны цераз рукі прапаршчыка і вашы, дзядзька, трапіць на справу…

Вучань ня мог выказаць свае думкі так, як бы хацеў. Ен змоўк, спадзяваўсь, што дзяўчына паможаць яму расказаць усё вучыцелю, бо яна ж — болей за ўсіх у курсе гэтых спраў і сама падала тую думку. Але яна ўпорчыва маўчала. Маўчаў і Канцавы ад неспадзевак і нячаканых і радасных думак, абхапіўшых яго. Вучань мусіў гаварыць далей:

— Дык во ж, дзядзька, мы прыйшлі за вас ад усіх сяброў, каб яшчэ