Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І, ня скончыўшы верша, звычайна жыцьцерадосная дзяўчына ўся апусьцілася да іх, засмучоных, маўклівых. Маўчаць, подаўга маўчаць.

— Адкуль вы, Іраіда Аўгенаўна, дасталі гэты верш? — пытаецца вучыцель.

— Няхай кажа сябра Сухавей, бо я змарылася, — адказуець яна, — я хачу маўчаць і слухаць.

— Сказаць вам, дзядзька, адкуль гэты верш, значыцца, распачаць гутарку аб усіх справах, — пачаў хлапец. — Але я уважаю, што нас ніхто тут не падслухае, дык казаць можна сьмела. Дык во ж, бачыце, адзін наш вучань прыйшоў з Менска, з-за дэмаркацыйнай лініі і прынёс крыху літэратуры…

І хлопец каротка пераказаў усе навіны.

— А глаўнае, дык во што, — дадаў ён у канцы: — на вашае імя вучань наш прынёс пісьмо з Вільні ад нейкага надта багатага пана для перадачы яго сыну, нейкаму быўшаму прапаршчыку Абдзіраловічу. Пісьмо пры мне, ў кішэні, аддам, як прыдзем да вас, бо тут усё роўна цёмна. Калі аб пісьме вучань той сказаў у Горках, на агульным пасяджэньні, робячы даклад аб сучасным беларускім жыцьці за дэмаркацыйнай лініяй там была Іраіда Аўгенаўна. Аб чым піша стары Абдзіраловіч сыну, нам усім вя-