Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І песьні ліліся у хвалі,
І рэха будзіла таёмныя мары,
І плакалі людзі ад жалю…“

|}

Мікола пачуў, як зьнецяйку капнулі з вачэй сьлёзы, і мяніў сябе ў думках неўрастэнікам, і бязьвініў, што гэта добра, што плачыць па без пары згасшаму песьняру, і рад быў, што яны ў цямноце ня бачаць яго сьлёз. А дзяўчына дэклямавала далей:

Бо нельга ня плакаць, як блізкі з чужыны
А бедных ратаях гавора;
Бо нельга ня плакаць аб роднай краіне,
Дзе зьдзекі, пакута і гора.
Поэта душа супакою ня знала,
Бо думкі да высі імчаліся;
Імчалісь да пушчы, да рэчнага вала.
Іграў ён, а струны ўсё рвалісь…
Усё рвалісь, бо сьпеваў магутныя клікі
Замоцны былі, завялікі…
Са струнамі ліры і струны душы
Парвалісь........
...Далёка ад роднай мяжы
Пашоў наш поэт той адвечнай дарогай,
Што йдзець аж да Самага Бога.
Бо полымя серца паліла — ня грэла,
У тым полімі серца згарэла“…