Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

наю; потым ручніком — пульхлыя, холеныя рукі і пачаў усё класьці назад у лазобачку.

Абдзіраловіч меў ваўчыны апетыт заўвесь час лепшаньня пасьля хваробы, і цяпер надарма з ім змагаўся, глытаў сьлюню, чуў нейкую зьнялюбеласьць да гвардзейца, што сам ня можа гэтак пад‘есьці.

Закурыў папіроску і высунуўся ў вакно пад прыемны халадок лёгкага дзьмуханьня ночы.

Пасьля месяца цяжкой хваробы ў дывізійным лазарэце, пасьля мучэньняў і турбот на пазыцыі, дзе быццам у захвіцэньню быў даўнейшы, маладых лецяў, дух яго, пасьля прыкра-надакучлівай маруднасьці на пунктах і вакзалах, доктарскіх камісіях, ён з радасьцю і бязклопатным чуцьцём лёгкасьці і спакою ў ачунялым целе углядаўся ў соннае поле і дыхаў араматам сена і красак. Яму здавалася, што ізноў адраджаецца да жыцьця… Заварочаліся ўспаміны аб далёкіх гадох маленства, калі, аднойчы, уцёк з двара ў поле, глядзеў, як косяць сена, абедаў з касцамі і качаўся на сьвежым пахучым сене, бегаў басанож па колкай сенажаці.

Ах, як гэтыя думкі і гэтая прынадная ноч сярод палёў, у грымячым поезду, на мягкіх, зыбкіх падушках, ах, як