Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яна заўсёды ірвалася з мураванага падзямельля к жыцьцю пад саламянай стрэшкай сярод вольных палёў і лясоў роднай старонкі.

— Надарма ірвалася, — сказаў Васіль, барабанячы ў парозе бляшанаю самаварнаю трубою і ня зірнуўшы к Абдзіраловічу.

— Ото-ж, надарма, — дадаў ад столу той, лістаючы „Капітал“, і падумаў, што будуць гніць яе старыя косьці сярод мураваных падзямельляў чужое Масквы.

Пайшлі дні за днямі, Васіль хадзіў на работу, бегаў на сходы, працаваў у камітэце, і Абдзіраловіч рэдка захадзіў да яго, нудзіўся ад дзяньгубства і разважаў, што рабіць? Так было, пакуль ня прыкульгаў з бальніцы Карпавіч. Рана яго была зусім нецяжкая і лёгка загаілась, але кулька зачапіла нешта такое, што Карпавіч так і застаўся кульгавым. Ён надта бядаваў, што схаўтурылі бабу без яго, але незабавам уцешыўся з важнай для яго прычыны: цэнтральны камітэт партыі запрапанаваў яму паехаць у N., у сваю старану, і памагчы там таварышам наснудзіць бальшавіцкі лад жыцьця. Першы раз давалі такую веру Гаршку, і дзядок так дужа здаволіуся, што доўга ніяк ня ўмеў схаваць свае гордае радосьці. Падбіў