Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пачыналі парушаць часам яго спакой толькі тады, калі адыйшлі яны болей-меней у мінуўшчыну, а фатаграфічны адбітак іх пасьпеў болей-меней урэзацца і намуляць сьлед у мозаку.

І во цяпер, калі з той пары, як старая памёрла і як пачаўся бальшавіцкі лад жыцьця, ужо мінула колькі месяцаў, і новае троху-патроху траціла сваю новасьць, во цяпер толькі Абдзіраловіч быццам абдумаўся і пачау прыймаць ня новую навіну блізка да свайго серца…

Старую хаваў ён з Васільком, калі цела ўжо сьмярдзела, бо нябожчыца пралежала на стале колькі дзён, пакуль вуліцы сьцішылісь апосьле калатніны, і можна было завезьць яе на могільнік — скончыць нікому непатрэбную даўготу прыкрых і тупых мястовых хаўтур. Ні Васіль, ні ён за ўсі гэтыя дні і навет у дзень пахаваньня маткі, ня плакалі па ёй і у душах не шкадавалі, што памёрла, толькі як бы саромілісь, што яны так думаюць і чуюцца, працівілісь зьясьненьню той думкі і таго чуцьця і выглядам чэсна маўчалі. Спачатку ім замінаў заняты стол, а посьле — нічога; толькі ўвечары, як пахавалі, яны бяз поўнай шчырасьці пагаманілі троху аб той, што ўжо ня было ля іх і ніразу ня будзець ля іх, а між іншым прыемна зьліліся абодва думкамі на ўспаміне, як