Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ехаць Васіля і ня быў працівен, што хлапец намовіў ехаць з імі ў N прапаршчыка.

За прыгожыя відалі ўпадабаў Абдзіраловіч новае места, і гуляньне па мястовых ваколіцах было салодкім для яго супакоем ад бальшавіцкай і сабатажнай безталкоўшчыны на цывільнай службе, дзе пачаў працаваць, калі N-ая вайсковая камісія звольніла яго па беламу білету.

Меў даволі часу. Жыў адзінотна ў невялікай і ціхай жыдоўскай сям‘і. Упадабаў гуляць і любавацца на прыгожыя відалі наўкол N і разважаць аб жыцьці.

Перабіраў у памяці розныя часіны жыцьця свайго, асабліва дзяціных гадоў, як знаходзіўся ў Крупках, і пэўніўся цяпер, што ніколі ня меў ён такога сыньняга чуцьця да старога пана Абдзіраловіча і да памяці забітай сялянамі пані, якое зазвычай бываець у дзяцей да сваіх бацькоў. Яму здавалася, што прынамсі да нябожчыцы маткі ён заўсёды болей, чымся да іх, меў прыязнасьці і як-бы кроўнай блізкасьці, хоць і ня ведаў, што яна ня толькі любая для яго нянька Маланка, а яго родная матка. І цяпер разважаў так: „Ну, ведаю аб матчынай тайне, а што-ж зьмянілася ў думках маіх ці ў учуцьцях маіх? Нічога…“