Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

атхоне дарогі, каля тумбаў, зьбіраліся хлапцы-галузы, крычалі пажыдоўску і пабеларуску, і сярод іхнай кашы нейкі мужык спакойна стаяў, слухаў музыку, і ўвесь гам і маўкліва дзіваваўся на ўсё і на гуляючых паноў — адзінокі тут у сваёй белай кароткай сьвітцы з даматканым паясом і ў белай маргелцы. Ну, і што-ж за дзіва? Не вялікая ў тыя часы пракуда: мястовая публіка гуляла ў садзе, а мужык стаяў за плотам і дзіваваўся на „паноў.“ Але нейкае засмучэньне агарнула душу Абдзіраловіча, быццам сорамна зрабілася яму, сьлёзы навярнуліся на вачох, і ён глыбака адчуў усё вялікае гора тых даўных, мінулых, няшчасных пагарэлых і разам — усё вялікае спрадвечнае гора мужыцкай Беларусі. Так бывае з іншымі людзьмі, што ня могуць яны памятаваць абы-якога матыву, абы-якога голасу ад першага разу. Затое-ж, калі мінуцца дні, тыдні й месяцы, або й цэлыя годы, неўспадзеўкі, нечаканна, з найменшай прыгоды, маючай нейкае адношаньне да мінулай пары, у вушох раптам ясна, выразна і з дэталічнасьцю падобна загучыць той матыў, ці запяець той голас, і збудзіць у душы абраз даўна пражытога часу, і выгукнець асабліва тонкія пачуваньні,

Гэтакі ўжо меў ён характар, што трупы, бачаныя на вайне бязуважна