Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ках (адкуль новы прыяцель чыноўнік, і сам родам); і разам з ім ганіў і хваліў магілеўскіх жыдоў. Любіў пасядзець у магілеўскай піўной з нааята, па-летнаму, разчыненымі дзьвярмі пад зялёнаю вывескаю „Беларуска-Амэрыканскі бар.“ У піўной шэравокая, клуглавідая, з белаю шыяю і беленькімі, мягкімі ручкамі мяшчанка ў шырокім, з рабенькага пэркалю капоце частуець гасьцей ня дужа цёплым півам і ласкавай размоваю, жаліцца на духату і тамуючы махаець хвустачкаю перад ражова-потным сытным тварам; і пытаецца, хлопец вы ай не, а калі не, дык чаму ня носіце на правай ручцы заручальнага пярсьцёнка? Любіў часам падзівіцца на клум жыдоўскай вуліцы, дзе вас палічуць за важнага купца і па заслузе ацэняць вашу адукацыю, уборы і веданьне эўрапейскай палітыкі, а ў аптэцы, на рагу, за мятныя ляпёшкі пагамоняць з вамі прыкладам гэтак: „Вы хочаце пайці у гарадзкой са а-ад? Пажалуста, лучшэ за ўсіво проста па нашай уліцы да канца і направа“. І любіў сядзець у садзе на лавачцы, сярод кустоў акацыі, высака на кручы, і адтуль любавацца на Няпро, лупалаўскія хаткі і садочкі і залацеючыя далі на заходзе сонца. Цямнеець, халадзеець. Загаманілі па дарожках гуляньнікі, завухала аркястровая музыка. За плотам на