Перайсці да зместу

Старонка:Дзед Завала (1927).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


Цецярук, хоць сватам
Глушцовым лічыўся,
Але з стыду, злосьці
I ён разгадзіўся;
Шыкнуў, ды стаў лаяць,
Як мага, ён свата. —
Ня меў ён лепшага
Да лаянкі хвата:
Гаспадар у лесе —
Дзяцел наш насаты:
Ня любіў, каб сварку;
Выхадзіла з хаты
Як абухам грукнуў
У сухую елку,
Каб уцішыць сварку,
Каб ня было згелку,
Памачніцы-жоўны
Тут-жа затрашчэлі, —
Дзятлаву каманду,
Відаць, зразумелі.
І, як макам, сеяў,
Так прыціхла пушча,
Толькі эхам нейдзе
Адазвалась гушча…
Доўга дзяцел слухаў,
Наставіўшы вуха, —
Зьляцеў пасьля ў кузьню
І стаў каваць глуха.
Як-бы на каманду
Пушча заіграла:
Песьні, шум і гоман, —
Слухаў дзед Завала…