Гэта старонка не была вычытаная
— 7 —
Хіба, што глухі ён,
Бо, каб прыслухаўся,
Сваей песьні пэўне
Сам бы застыдаўся!
Гэтакую песьню
Першы дрозд-сьпевака,
Прыняў за зьневагу
Свайго брата-птака:
На шчыт елкі сеўшы,
Стаў сьвістаць, сьмеяцца,
Што той песьняй можэ
С салаўём раўняцца.
Цецярук, хоць сватам
Глушцовым лічыўся,
Але з стыду, злосьці
І ён расхадзіўся:
Шыкнуў, ды стаў лаяць
Як мага ён свата, —
Ня меў ён лепшога
Да, лаянкі хвата.
Гаспадар у лесе —
Дзяцел наш насаты —
Не любіў, каб сварка
Выхадзіла с хаты:
Як абухам грукнуў
У сухую елку,
Каб уцішыць сварку,
Каб ня было згелку,
Памачніцы-жоўны
Тут-жэ затрашчэлі, —
Дзятлаву каманду,
Відаць, зразумелі.
І, як макам сеяў,
Так прыціхла пушча,
Толькі эхам нейдзе
Адазвалась гушча…