Старонка:Дзед Завала (1910).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 6 —

Праз палянку рэчка
Бяжыць, шуміць, плачэ;
Дзед па пнёх праз рэчку
На другі бок скачэ;
А там пень дубовы
Ростам с чэлавека
Выпалено сэрцэ,
Стаіць, як калека.
У дзюпле разсееўшысь,
Як у сваей хаце,
Стаў выймаць дзядуля
Тут свае багацьце:
Порах, шрот, пістоны
І кавалак хлеба,
Стрэльбачку паставіў,
Глянуў ён на неба:
Там — высока нейдзе —
Хмаркі, як каточкі,
То як вол лабаты,
Або нібы бочкі…
Зьменяюцца хмаркі:
То з іх лось рагаты,
То з іх птах вялікі,
То шнурамі хаты…
А ужо і пушча
Стала прабуджацца, —
Некамусь ды трэба
Першым адазвацца.
Аж тут калі плёхне
У віры пры рэчцы;
Шчупаку пасьнедаць
Нехта пападзецца!
Потым на балоце
На сосне-старушцэ
Глушэц заіграўся,
Як смалой на пужцэ.