Старонка:Дзед Завала (1910).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 4 —

Тут сосна-таўстуха,
Дуб зараз пузаты,
Там чэсаў с павалы
Упорку да хаты;
Скора будуць ёлкі
Тры зараз зламаны,
Далей корч рагаты,
Добра дзеду знаны:
Дзесяць год мінула
Пахаваў старуху,
Калядамі потым
Тут забіў маруху.
За карчом-жа скора
Будзе там палянка, —
Некалі стаяла
Тут чыясь землянка;
Драбняк за палянкай
Цягне ешчэ з гоні,
Тут, загнаўшы летась,
З‘елі ваўкі коні.
Потым бор высокі —
Сосна у сасонку!..
Слухае дзед вухам
У адну старонку:
Нібы нехта шэпчэ,
Нібы хтось сьмяецца,
Нібы сціха плачэ —
Так усё здаецца…
Дзед на гэты шэпты,
Крадучыся ціха,
Стаў бліжэй падходзіць —
Не баіцца ліха!
Выйшоў на паляну
Стары дзед Завала,
Туды-сюды глянуў —
Чуць тады сьвітала;