Старонка:Дзед Завала (1910).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— 4 —

Гэтакога лесу
Нам ужо не бачыць,
Бо каморнік што-дня
З жыдам яго значаць;
На шнуры лес рэжуць,
Нумэры стаўляць…
Колькі пнёў у лесе
Яны пасчытаюць?!
І от, с таго часу,
Як лічыць пачалі,
Зьвер і птушкі нават —
Тые замаўчалі…
І ня дзіва, брацьця:
Цяпер наш Рыгорка
Кожны пень аблічэ
З любаго прыгорка.
… Казаў: спала — пушча.
Толькі дзед Эавала
Як у сад знаёмы,
Цягне там, бывала.
Пакуль пройдзе выган,
Ды шнурамі поле,
Моліцца і Боскай
Аддаецца волі;
А як толькі ступіць
На край лесу цёмны, —
Гоц праз пні, калоды,
Як той непрытомны!
Бо у пушчы сьцежак,
Ні дарог ня будзе:
Хто не знае лесу,
Той, як бач, заблудзе!
Ні Завале сьцежак,
Ні дарог ня трэба:
Стрэльбачку на плечы,
Люльку, кусок хлеба…