Перайсці да зместу

Старонка:Два (1925).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Капітан падняў шпагу і апусьціў… Няроўны залп азбудзіў раніцу.

— Кругом! Направа замкніся!.. Шагам арш!

Груганом сярод трупаў пачаў рыцца доктар, каб выпадкова хто-небудзь не застаўся ў жывых.

Прыгавар „суду“ быў выкананы. А сонца пазвычайнаму ліло свае праменьні, а жаўранкі паранейшаму круціліся верацяном.

Здаволены выкананьнем справы, ужо садзіўся Ластоўскі ў фаэтон, калі голаснае, дрыжачае болем і злабою „ура“ і страляніна зайцам успуганулі яго душу.

Не памятаючы сябе ад страху, Ластоўскі выскачыў з фаэтона і, хаваючыся па канавах, пабег „да лясу“.

Усё мацней і мацней зьвінела страляніна, жудасьцю напаўняючы сэрца Ластоўскага.

Страхацьцё дадавала сілы нагам Ластоўскага.

Цяжкім здалося яму афіцэрскае паліто. І ён на хаду зьняў яго і кінуў.

Цяжкім паказаўся і рэвольвэр — выкінуў і яго Ластоўскі, і ўсё бег, бег і бег без аглядкі.

32

Вецер жартліва сьпяваў.

Сінявокі дзень рассыпаў срэбныя праменьні.

Дрэвы нібы й самі сьпявалі ад птушынай шчабятні

І шчабятаньнем насіліся кулі…

Атрад, расстраляўшы паўстанцаў, быў разьбіты.

Партызаны ўварваліся на тое месца, дзе ляжалі трупы іх таварышоў.

З сіня-белымі тварамі ляжалі маладыя хлопцы.

Не хацелася верыць, што ім ужо не падняцца, каб у лясы…

Зьнялі шапкі партызаны. Прыціхлі. Расступіліся крыху… прапусьцілі Муху.

Са сьціснутымі губамі глянуў Муха на забітых.

Хто ведае, колькі болю было ў гэты час у грудзёх ляснога атамана, але з выгляду ён быў нібы спакойны.

— Выкапаць ім магілку і пахаваць! — загадаў ён.

Хлопцы ўзяліся за працу.

Трох разам і пахавалі.

— Цяпер у горад. Шукайце афіцэраў і нікога не шкадаваць! Жыхароў не чапаць! Хто кране жыхара — адказвае сваёй галавою! Атрады Мухі — ня панская армія! Помніце, таварышы.