Выпусьціўшы арыштаваных, Муха аддаў загад ацапіць і заўладаць горадам, а сам, з невялічкім атрадам, бягом пабег да таго месца, куды павялі расстрэльваць партызан.
Наперадзе яго атраду беглі ў турэмных белых вопратках арыштанты, паказваючы яму шлях.
— Вось ужо блізка, блізка — з вярсту засталося! — крычалі арыштаваныя.
Партызаны беглі, што было моцы.
31
— Можа хто хоча перад сьмерцю пакаяцца? — запытаўся зноў Ластоўскі ў чакаўшых сьмерці партызан.
Ніхто нічога яму не адказаў.
— Можа страшнавата, дык паставім тварам убок да канавы, — клапаціўся Ластоўскі.
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Аднак тэрмін аховы правоў аўтара не закончыўся, таму яна не можа быць змешчаная тут. Калі выява пяройдзе ў грамадскі набытак, просьба на месцы гэтага шаблона паставіць {{Няма выявы}}. |
— Партызаны маўчалі.
Ну што, тады пачынайце! — загадаў Ластоўскі.
Капітан нешта скамандваў.
Неяк машынальна падняліся ў жаўнераў стрэльбы.
„Толькі-б Муха не падумаў, што я здраднік, што прывёў наўмысьне гэтых людзей у яго лягер“, мучыцельна думаў Сьцёпка.
Гэта апошняя думка з больлю ныла ў яго галаве.