З непакрытымі галовамі пашлі партызаны ад магілкі сваіх таварышоў у горад.
А калі ўваходзілі ў горад, заўважылі — насустрач ім бяжыць у парванай вопратцы з дзікімі крыкамі жанчына.
— Настулька! — разгледзіўшы яе, крычалі партызаны.
Настулька нікого не пазнавала.
Яна кідалася ва ўсе бакі, уцякаючы ад людзей, і ўвесь час крычала:
— Дзе Сьцёпка? душагубы!.. Дзе?..
Потым пачынала рагатаць, пасьля зноў рабілася сур‘ёзнай і зноў крычала:
— Дзе Сьцёпка? Алдайце!.. — і зноў залівалася рогатам.
— Настулька! — крыкнуў Муха і закусіў сабе губы так, што з іх пацяклі кроплі крыві.
Настулька заблудзіўшымся поглядам глянула на Муху і раптам зноў зарагатала.
— Дайце (сыгнал да збору! — крыкнуў Муха, — ды ў лясы, хлопцы, хутчэй! Хутчэй у лясы! — нібы задыхаючыся ад гэтага паветра, крыкнуў Муха....