Перайсці да зместу

Старонка:Два (1925).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На краі гораду, насупроць турмы стаяла досыць вялікая будыніна. Муха ўзышоў на ганак і энэргічна загрукатаў у дзьверы.

— Хто там? — раздаўся голас з будыніны.

— Адчынеце, да вас ліст ад начальніка дэфэнзывы. Уласьціваручна самому начальніку.

— Зараз адчынім… — і нехта, крэкчучы і вохаючы падышоў да дзьвярэй. Дзьверы крыху адчыніліся і голас загадаў: — Давай сюды ліст!

— Не магу!.. Мне трэба, я ўжо казаў, уласьціваручна самому хазяіну.

— Ды нічога, гэта заўсёды так пішацца, але заўжды і перадаюцца пакеты мне. Я — жонка начальніка…

— Не! — спрачаўся другі голас, — уласьціваручна самому начальніку.

— Дык калі ён яшчэ сьпіць. Ні сьвет ні зара прыцягнуўся, ды яшчэ шуміш тут.

— Іначай не магу!

— Ну добра, уваходзьце, калі так… пачакайце вось тут, у сенцах. І старая, якая называла сябе жонкай начальніка, пашла ў другі пакой.

Аглянуўшыся навакол, Муха зачыніў дзьверы на ключ і паклаў яго сабе ў кішэню.

— Ідзеце сюды! — загадаў голас з пакояў. Ня будзе-ж начальнік дзеля вашага глупства ўставаць.

Муха увашоў у пакой…

На ложку ў адпачывальне ляжаў начальнік.

— І пасылаюць-жа нейкіх вар‘ятаў, — варчаў начальнік.

— Ну, давай сюды, што там у цябе ёсьць!

— Атрымай! — спакойна сказаў Муха і падставіў пад нос начальніка наган.

Блізарукі начальнік працягнуў рукі, думаючы ўзяць пакет, але схапіўся за наган.

— Ай! ай! ай! Зося, ратуй! ратуй! — закрычаў ён і змоўк, бо Муха сьціснуў яму глотку.

А Зося, якая вышла ў другі пакой, мабыць нічога не пачула.

— Слухай — няма часу! Давай сюды пропуск у турму!

— Што?

— Не размаўляй доўга, давай! — і Муха ўзьвёў курок. — Чытай адходную! — загадаў ён.

Зьмяртвелымі губам начальнік пачаў прасіць не страляць яго.