Перайсці да зместу

Старонка:Два (1925).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Няўжо-ж мы не пасьпеем выручыць хлапцоў? Быць ня можа!

— Прыбаўляй шагу, дык пасьпеем!

На гэтым і спыняецца гутарка.

Лясное жыцьцё зрабіла з гэтых людзей ня дужа разгаворчывых.

А сёньня хлопцы так сьпяшаюцца, што нават запамяталі ўсякую прадасьцярогу. Ідуць вялікаю гурбою, усе разам, чаго амаль ніколі з імі ня было.

Крыху пааддаль атраду, з двума сваймі памочнікамі, ідзе Муха.

Ён радзіцца з імі…

— Так, так, таварышы! Я іду наперад. Якім-бы ні было чынам, а турму я адчыню. Пасьля першага выстралу ляціце на падмогу!

Таварышы Мухі з ім не спрачаліся. На тое яны былі яго таварышамі, каб добра яго ведаць. Калі ён рашыў — волі яго ня спыніць.

І, аддзяліўшыся ад атраду хуткім крокам, Муха зьнік…

Вакольнымі невялічкімі вуліцамі ўвашоў Муха ў горад.

Ніхто нават і увагі не зьвярнуў на высокага статнага селяніна, увашоўшага ў горад.

Рашучымі крокамі накіраваўся Муха па напрамку да турмы.

Калі ён вышаў на галоўную вуліцу, на яго падазрэнна глянуў паставы поліцыянт.

Муха заўсёды ішоў па галіне найвялікшага сапраціўленьня; вось чаму, заўважыўшы на сабе пільны погляд поліцыянта, ён пашоў проста на яго.

— Дзе тут жыве начальнік турмы? — запытаўся Муха.

— Ды вунь, ідзеце проста па гэнай вуліцы, самы апошні дом насупроць турмы і будзе яго памяшканьне.

Выслухаўшы поліцыянта, Муха пашоў па паказанаму ім напрамку.

Поліцыянт, моргаючы вачыма, зьдзіўлена глядзеў на адыходзіўшага селяніна.

Трэба было-б у яго паперы паглядзець, — думаў ён, да так і ня прыняў ніякага рашэньня да таго часу, пакуль Муха зусім ня зьнік.

І гэтак заўсёды рабіў Муха. Там, дзе ёсьць небясьпечнасьць, ён ішоў напралом. Гэткая сьмеласьць ня раз яго выручала.