Гэта старонка не была вычытаная
Узьняўшы рукі дагары, ён салодкім галаском шаптаў:
— Дзеці мае, пакайцеся, і айцец ваш нябесны зьлітуецца над вамі.
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Аднак тэрмін аховы правоў аўтара не закончыўся, таму яна не можа быць змешчаная тут. Калі выява пяройдзе ў грамадскі набытак, просьба на месцы гэтага шаблона паставіць {{Няма выявы}}. |
— Пашоў к… незгаворчыва вымавіў адзін з паўстанцаў.
— Э… пся крэў! — прашаптаў ксёндз, — так вам і трэба — бэндзеце ў пекле пшэклентыя.
— Да пабачэньня там! — крыкнуў Сьцёпка.
Ксёндз скрывіўся і адышоў.
— Капітан Вайцахоўскі, ад імя дэфэнзывы N-ай арміі, прапаную зьдзейсьніць прыгавар, — сказаў прыехаўшы вайсковы.
Наступіла жудасная ціша. У жаўнераў, набіўшых на гэтай справе руку, ходарам захадзілі вінтоўкі…
28
Хуткім крокам, без адпачыну імчаўся атрад Мухі па лесе, кіруючыся к гораду.
Замарыліся хлопцы за апошні час. Але-ж і адпачыць няма часу.
Ідуць хлопцы грамадою, перамаўляюцца: