— Так, так. Толькі ня ведаеш ты, хлопчык, як да яго прайсьці?
— Яго хаця-ж цяпер няма, але… — разважаў Сьцёпка.
— А дзе-ж ён?… разам запыталі сяляне.
— Гэтага так я вам і сказаў. Дудкі! Ваенны сакрэт. Разумееце? А калі хочаце ў паўстанцы ісьці, дык адвяду.
— Хочам, — сказаў адзін з сялян, — толькі адкуль-жа ты ведаеш, як прайсьці да яго?
— Я сам — партызан. Майго бацьку і Базыля палякі забілі. А я ў партызаны! ..
— Пойдзем-жа…
Ня ведаў Сьцёпка, якіх лютых ворагаў ён вёў у лягер да Мухі.
17
Са сьпевамі ехаў атрад жаўнераў. Ён сёньня сьвяткаваў пабеду. Вёска была ў яго руках. Ехаў атрад спакойна. Толькі коні пужліва фыркалі, з трывогаю паглядаючы на лес. Ціха ў лесе. Лес прытуліўся, замахнуўшы над атрадам нож.
Кеды наша кампанія ў Бялорусі стаяла |
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Аднак тэрмін аховы правоў аўтара не закончыўся, таму яна не можа быць змешчаная тут. Калі выява пяройдзе ў грамадскі набытак, просьба на месцы гэтага шаблона паставіць {{Няма выявы}}. |
сьпяваў атрад. Ды раптам абарваўся сьпеў. З канавы, што шла водаль шляху, грукнуў выстрал. Не пасьпелі жаўнеры ўцяміць, у чым справа, як раздаўся залп і затараторыў кулямёт. Метка быў накірован першы залп, метка гутарыў кулямёт. Усякае слова — сьмерць. Та-та-та-та! — зьвінеў ён. Абарваўся сьпеў. Нейкімі асколкамі рэха песьні зьвянела па лесе, а ўжо большай паловы атраду ня было…
Спуджаныя коні спачатку зьбіліся ў кучу, а потым пачалі несьці коньнікаў у розныя бакі. Ды шмат коньні-