Перайсці да зместу

Старонка:Два (1925).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каў ужо ня было. Хто паспоўз на шыю каню і сударажнымі ахаладзеўшымі пальцамі трымаўся за грыву, хто разам з канём ляжаў на зямлі, а каго, упутаўшагася ў страмёны валаклі па зямлі коні. Хутка ўжо й ня было ў каго страляць! Толькі некалькі, застаўшыхся цудам у жывых, уцякалі, ды два кані, як ашалеўшыя, кружыліся на адным месцы, нейкім чынам павадком вузды зачапіўшыся за сваіх быўшых гаспадароў.

Заўважыўшы, што па напрамку ў глыб польскага тылу выпадкова ўцякалі непадстрэленымі нейкія два польскія афіцэры, Муха выбег на шлях і, схапіўшы каня, на хаду ўскочыў на яго і паімчаў у дагонку.

— Эх, гарачая галава, ці можна гэтак?..

І адзін з старых таварышоў Мухі кінуўся бягом яму ў дапамогу. Пачалася бешаная пагоня аднаго супроць тых, хто здолеў уцячы з вялікага атраду… А Муха ўсё мацней падбірае павады. Ён рашыў дагнаць — ён і дагоніць…

Некалькі вёрст імчаўся Муха за коньнікам і вось, вось насьцігае яго. Коньнік, шчыльна тулячыся да каня, уцякаў ва ўсю. Вось, вось дагоніць…

Але конь пад Мухай пачаў усхрапываць і спатыкацца. З дасады Муха рэвольвэрам ударыў каня. Конь яшчэ мацней спаткнуўся, прабег некалькі крокаў і паваліўся.

Муха пацягнуў каня за вузду, — нічога. Тады Муха ўставіў у вуха каню дула рэвольвэра. Конь ціха ляжаў, і толькі вочы яго мутныя і вялікія былі сьлізістымі, — нібы сьлёзы на іх набеглі.

Глянуў на каня Муха і адышоў ад яго ў бок.

Сорамна стала Муху…

18

Сьцёпка, ня ведаючы, што людзі могуць гэтак маніць, вёў у штаб да Мухі „сялян“.

Ён горача спачуваў ім, гэтак шмат пацярпеўшым ад паноў.

— Вашу вёску таксама спалілі? — запытаўся Сьцёпка.

— Так, так, спалілі, родненькі, спалілі, — адказвалі сяляне.

— Ваша моладзь таксама ў максамольцах? — не супакойваўся Сьцёпка.

— Усе, усе… так, гм… так, — прамычалі сяляне.

— Есьці мусіць здорава хочаце? — ізноў запытаўся Сьцёпка. І, не дачакаўшыся адказу, дадаў: