Перайсці да зместу

Старонка:Два (1925).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

польскі афіцэр. Як-бы там ні было, а трэба як хутчэй паведаміць аб гэтым атрад, можа ў яго ёсьць якія паперы, можа й сам будзе патрэбен. Хто, хлопцы, гэта выканае?

— Усе, усе згодны! усе пойдзем! — загудзелі хлопцы.

— Ну добра, дык вось што… Ідзеце ўдвох, Янка і Сьцёпка. Ён хоць малы, але ўжо ня раз быў у Мухі. А вы, хлопцы, па хатах, каб ня было ніякай падазроннасьці!..

Хутка на прызьбе нікога не засталося. Змоўклі хаткі, прытуліліся, пачалі драмаць.

13.

Ноч. Сьпіць вёска. Ня чуе, што вакол яе ланцугом сьціскаецца польскі карацельны атрад.

А ў цёмнай ночы ледзьве, ледзьве відаць цені кавалерыйскага налёту… Каля самых азяродаў атрад, па загаду Ластоўскага, спыніўся.

Чалавек 18 узброеных, з Ластоўскім наперадзе, паехалі ў вёску, а застаўшыяся падазронна сьвярлілі вачыма цямнеючыя хаткі вёскі.

Ззаду Ластоўскага ехаў вярхом на кані, трымаючыся дзвюма рукамі за сядло, стары паштовы чыноўнік, а побач яго ехала двое жаўнераў. І толькі ззаду гэтых трох фігур — апошнія кавалерыстыя.

— Дзе твая хата? — запытаўся Ластоўскі ў чыноўніка.

— Ды вось — першая з самага пачатку вёскі.

— Глядзі, пся крэў, калі толькі ты рыхтуеш здраду — згінеш, як подлая погань.

Чыноўнік маўчаў.

Пад‘ехалі да хаты. Сталі. Жаўнеры зьлезлі з коняй і, акружыўшы хату, пачалі з апаскаю падходзіць.

— Старык — наперад! — загадалі жаўнеры і з рэвольвэрамі ў руках, хаваючыся за яго плечы, пачалі падходзіць да дзьвярэй хаткі.

Стары пастучаўся ў дзьверы. Адказу ніякага. Усе яшчэ больш настаражыліся. Мацней пастучаўся стары. Зноў ціха.

Тады, па загаду Ластоўскага, з чатырох бакоў разам выбілі вокны ў хатцы чыноўніка і, наставіўшы дулы револьвэраў, чакалі.

Ластоўскі пісклівым голасам загадаў:

— Вылазь, ня то стшэляць бэндзем!

Адказу зноў няма.

— Вылазь, ня то запалім хату! — не супакойваўся Ластоўскі.