Перайсці да зместу

Старонка:Два (1925).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што матка свайго Янку-кармільца шанавала і кахала ня меней, як і старога, ледзьве перасоўваўшага ногі, сябра сям‘і — 28 гадовага каня Сіўку.

Брат Васіля, 10 гадовы Сьцёпка, быў хлапец — зух. Думкі заўсёды іскрамі мігацелі ў яго кучаравай галоўцы, і ён ніколі ня мог стрымацца, каб да слова ня выказаць свае думкі. Праўда, за гэта яму часта й пападала, але Сьцёпка ня журыўся.

Вось і ў гэты вечар Сцёпка разам з старымі сялянамі. Ня гледзячы на тое, што пагода сёньня дрэнная, сяляне ўсё-ж сабраліся на прызьбе, каб пагутарыць, бо справы ёсьць важныя. Пачынаецца адыход палякаў. Трэба, значыцца, дагаварыцца, каб захаваць жывёлу, каб ня ўгналі яе паны з сабою.

Нарэшце дагаварыліся: раніцою пагнаць жывёлу ў лагчыну за Крывым Рогам, што каля балот і лясоў пана Патоцкага. Потым гутарка зашла аб тым, аб чым усе думалі — аб Муху.

— Кажуць, што ў яго ёсьць шмат бальшавікоў, кажуць, што ён сам бальшавік, — гаварыў быўшы салдат Мацей.

— Мы — таксама бальшавікі, і мы ў яго будзем — крыкнуў Сьцёпка.

— Ты яшчэ не дарос да бальшавікоў, табе спачатку трэба добра соску ў зубах патрымаць, — вучыў Мацей.

Крыўдна стала Сьцёпку: тут дзяўчаты і ўсе, а Мацей гэткае кажа. Крыўдна, аж сьлёзы выцяклі з вачэй, і Сьцёпка сказаў:

— Ну, хаця-ж мы і не бальшавікі, дык за тое максамольцы… Вось калі ня верыце, запытайцеся ў Базыля альбо ў Янкі, — гарачыўся Сьцёпка. І толькі заўважыўшы погляд Васіля, Сьцёпка спыніўся.

А як толькі пачалася гутарка аб Муху, старыя сяляне ўважна слухалі. Ужо калі зусім сьцямнела, па чарзе пачалі разыходзіцца сяляне. На прызьбе засталася толькі моладзь.

— Хлопцы, сюды! — загадаў Васіль. І як толькі моладзь сабралася ў круг каля яго, ён шэптам запытаўся:

— Усе тут?

— Усе! — адказаў за грамаду Сьцёпка.

— Ну, дык вось што, хлопцы, зараз-жа трэба паведаміць атрад Мухі, што ў нашай вёсцы, у хаце загадчыка паштовага аддзяленьня, ляжыць нейкі паранены