Старонка:Два бакі беларускага руху.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

стуем супроціў жаданьняў нямецкіх гвалтоўнікаў, якія жадаюць праз абман і абяцанкі абярнуць нас і нашых братоў у сваіх нявольнікаў.

Мы, беларускія сяляне, ня хочам падарункаў нямецкіх кулакоў, а жа­даем самі вырашаць лес Вялікае Роднае Беларусі».[1]

Бежанцы з Царыцыну зьвярталіся ў Комісарыят з гэткай заяваю: «Мы, беларусы, жывучыя ў Царыцыне, заяўляем протэст супроціў нямецка­га захапленьня Беларусі, бо апека немцаў вядзе да таго, каб задушыць рэволюцыю і аддаць у няволю беларускі працоўны народ. Нашы заданьні — атрымаць самавызначэньне ў саюзе з Расійскай Фэ­дэратыўнай Савецкай Рэспублікай».[2]

Апроч прыведзеных тут, цэлы шэраг пастаноў і рэзолюцый сялянства Вітабшчыны (Дамінікаўская воласьць Невельскага павету, Стараполь­ская воласьць Вітабскага павету, Курынская воласьць і інш.) зьвярталіся ў Беларускі Нацыянальны Комісарыят з просьбаю не дапусьціць захопу нем­цамі ўсей Беларусі і абараніць яе ад самавызначэньня пад шатамі Бела­рускай Рады. Тое-ж пастанавіў і бежанскі зьезд у Маскве, організаваны нацыянальным комісарыятам. «Самавызначэньне Беларусі мажліва толькі пад Савецкай уладай і ў фэдэрацыі з Савецкай Расіяй», заключалі беларускія сяляне свае рэзолюцыі, якія пасылалі на імя Беларускага Нацыянальнага Камісарыяту. Аднак, зразумела, што праца Комісарыяту не магла не дапусь­ціць падграбаньня беларускага руху пад уплыў беларускіх раднікаў, пры­туленых да сябе окупантамі, і іх буржуйна-рэакцыйнай ідэолёгіі, якое быў сэнс: праз беларускую культуру да беларускай буржуйна-белагвардзейскай дзяржаўнасьці, праз незалежнасьць Беларусі да прыгону над беларускім працаўніком і селянінам.

І дзякуючы таму, што перш нямецкія, а затым польскія окупанты бачылі ў ідэях незалежніцтва прыемны й выгадны для сябе скутак, дык ажыцьцяўленьню іх ня толькі ня ставілася ніякіх перашкодаў, а нават дава­лася шырокае падтрыманьне для іх распаўсюджваньня й замацаваньня. Ня дзіва, што пры гэткіх умовах росквіт незалежніцка-буржуйнай ідэолёгіі ў беларускім руху йшоў з поўным посьпехам, прыгортваючы яго да сябе і ўно­сячы ў яго жывыя супярэчнасьці.

Такім чынам у спадчыну Савецкай Беларусі беларускі культурна-на­цыянальны рух уліўся двума джараламі—рэвалюцыйна-пролетарскім і буржуйна-незалежніцкім. Савецкая ўлада, пры сваім абсталяваньні на Белару­сі, дала шырачэзныя мажлівасьці разьвіцьцю беларускае культуры, падла­жыўшы пад яе дзяржаўна-прававы фундамавт. Але, робячы гэта, ні яна, ні комуністычная партыя Беларусі, з-за многіх прычын, якія наогул пера­шкодзілі ўдзяляць увагу культурнаму жыцьцю, не маглі разьвіцьця беларускага культурнага руху рэгуляваць паводлуг камуністычных ідэяў. Дзякуючы гэтаму (і яшчэ таму, што абмылкова беларускі культурна-нацыянальны рух лічыўся ня сур’ёзным зьявішчам), ён разьвіваўся стыхійна, маючы вакол сябе нязьменныя ўмовы варожасьці з боку сваіх няпрыяцеляў і адхіляючы­ся ў бок шовіністычнасьці. Чым далей, тым параўнаўча выходзіла, што буржуйна-незалежніцкі бок яго пашыраўся, паглыбляўся і, вядома, пераважваў бок пролетарска-рэволюцыйны. Прыхільнікі апошніх яго адценьняў, як і на­огул усе беларускія культурнікі і іх праца, сустракалі моцную й зьяднаную опозыцыю (калі ня больш), як ад захаваных пад крыльле Савецкае ўлады розных чорнасотнікаў і контр-рэволюцыянараў, так часта і ад зьбітых імі з панталыкў многіх адпаведных і неадпаведных кіраўнікоў савецкае ўлады.

  1. «Дзяньніца», № 12, 1918 г.
  2. Там-жа.