Старонка:Два бакі беларускага руху.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хутчэйшаму вызваленьню працоўнага народу ад усякага ўціску. Няхай жы­ве работніча-сялянскі інтэрнацыянал!»

Выразьней кажучы, гэта рззолюцыя ахоўвала ранейшыя рэволюцыйныя традыцыі і прынцып пахілу да працоўнага народу ў беларускім руху і разам ставіла яму вехі таго кірунку, які, фактычна, адзначыўся ў політыцы Савецкай улады па нацыянальнаму пытаньню. Сэнс гэтага кірунку выказ­ваў гэткія думкі: «Беларускі працоўны народ— адсталы ўва ўсіх адносінах ад суседніх народаў, культурна-найцямнейшы. Віною таму—векавы заня­пад яго нацыянальнай культуры, зьвязаны да апошніх часоў з вялікшым, дубальтовым прыгонам політычным, экономічным і нацыянальным. З-пад гэтага заняпаду, сілаю гістарычных умоў задоўга да рэволюцыі ён пачаў вызваляцца праз нацыянальна-культурнае адраджэньне.

У культурны рух беларускі працаўнік улажыў усю сілу протэсту супроціў усякага выгляду прыгнёту над сабою. Дзякуючы гэтаму, к часу за­снаваньня Савецкай улады беларускі рух захапіў сабою шырокія гушчы беларускіх рабочых, сялян і рабоча-сялянскай інтэлігенцыі, як у Беларусі, гэтак і па-за межамі.

Пакінуць гэту грамаду на самую сябе — то значыла даць поўную маж­лівасьць беларускай радзе й беларускай незалежніцкай ідоолёгіі падабраць пад сябе пакуль няўтрывалыя кадры беларускіх працаўнікоў. Занядбаць гэта— было роўна праступку. Патрабавалася захапіць кіраўніцтва над імі тым шчыра-соцыялістычным элемэнтам, якія-б вялі гэта іх разьвіцьцё паводлуг разьвіцьця пролетарска-савецкай ідзі, паводлуг вымаганьняў комунізму.

Вось за гэтую справу і ўзяліся беларускія левыя організацыі— Соцыял-дэмократычная (бальшавікоў) і левае крыло Соцыялістычнай Грамады (інтэрнацыяналістыя). 24 лютага 1918 г. абедзьве гэтыя організацыі, згрупа­ваўшы сваю работу ў Беларускім Нацыяльным Комісарыяце, сталі ўзнаў­ляць беларускі нацыянальна-культурны рух у яго супроць-незалежніцкай, савецкай галіне.

Комісарыят разьвярнуў працу політычную й культурную. Політычная праца аддавала шмат увагі пытаньням вызваленьня Беларусі з-пад нямецкай окупацыі, і організацыі беларускай грамадзянскай савецкай думкі, якая-бы стале перашкаджаць беларускай незалежніцкай белагвардзейшчыне выступаць ад імя беларускіх працоўных грамадаў. Культурная праца налягла на тое, каб з яе дапамогай увясьці беларускі рух у рамкі савецкага культурна-пролетарскага напрамку. На працягу часу ад красавіка да жніўня 1918 году пастаўленыя комісарыятам заданьні прыпасьлі багаты плён: культурная беларуская праца заняла галоўнейшае месца ў комісарыяце, а політычную яе частку ўзяла праводзіць заложаная к гэтаму часу беларуская сэкцыя маскоўскай організацыі комуністычнай партыі, якая хутка прыняла сілу і аўтарытэт прадстаўніцы беларускага савецкага працоўнага грамадзянства. Гэта дало сэкцыі поўныя правы і магчымасьць выступаць ад яго ўсюды, усягды й перад усіма, паралізуючы гэтым провокацыйна-прадаўніцкую пра­цу ў окупаванай Беларусі з боку беларускай рады й абляпіўшых яе контррэволюцыянэраў рознае афарбоўкі. Да Беларускага нацыянальнага комісарыяту, як да установы, абараняючай правы беларускага працаўніка й селя­ніна, зварочваліся організацыі і грамады беларускага сялянства, рабочых і бежанцаў. У рэзалюцыі, прынятай 7 кветня 1918 г. на валасным сходзе, наданай у комісарыят, сяляне Чарнейскай воласьці Себежскага павету Вітабшчыны аднагалосна заяўляюць: „Мы рашылі зьвярнуцца да Белару­скага Нацыянальнага Камісарыяту і да правіцельства Вялікай Фэдэ­рацкай Расійскай Рэспублікі з паведамленьнем аб тым, што мы протэ