Старонка:Дварчанін Багдановіч.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Але не павінны мы забывацца, што ўсё творства М. Багдановіча ёсьць прыгожая ахвяра свайму народу. Ён хоча гэты народ падняць да сябе, паказаць яму дзівы, якіх той ня бачыць, і на тым Яму слава.

_______________

Вышэй мы ўвесь час гаварылі аб вершах Багдановічавых. Але ён пісаў і прозай. Вось маем некалькі расказаў: „Над морам“, „Шаман", "Аб іконьніку й залатару", "Апокрыр". Фактычна гэта тыя самыя вершы, толькі бяз рымы. Нават разьмер — або захаваны ("Над морам"), або адчуваецца. У гэтых расказах пераданы тыя самыя думкі, у тых самых абразох і так сама плястычна, як і ў вершах. Асабліва цікавы ў гэтым адношаньні - "Апокрыф". Гэта ёсьць запаведзі мастака-поэты, вялікага рафінаванага інтэлігэнта беларускага народу.

Багдановіч не задзержаўся на поэтычным творстве. Ён і крытык, і публіцысты, і нават піша рады па гаспадарцы. Ёнпіша ня толькі ў беларускіх часопісях, а і ў расейскіх, і ў украінскіх. І ўсюды ён - інтэлігэнт свайго народу, гарачы энтузіаст яго адраджэньня, усюды ён служыць свайму народу, усюды ён суцэльны, як сказаў яго бацька на вечары пасьвячаным памяці нашага песьняра.

Можам цьвердзіць, што гэту суцэльнасьць надаў Максіму ягоны бацька, які, будучы сам пэдагогам, узгадаваў свайго сына так, што ўся сьвядомая Беларусь можа быць яму ўдзячна. Бацька песьняроў, Адам Багдановіч, заслугуе нашай пашаны ня толькі, як бацька Максімаў, але і як адраджэнец найпершае пары. Ёсьць весткі, што ён быў адным з рэдактароў першае беларускае газэты "Гоман“, якая выйшла ў 1884 годзе. Потым ён займаўся зьбіраньнем беларускага народнага творства. Гарачы энтузыязм адраджэнца відзен у ім і цяпер, калі ён на тым самым вечары кажа: "Пятнадцаць гадоў я адарваў свайго сына ад бацькаўшчыны, але цяпер аддаю вам усё, што асталося пасьля яго сьмерці". І тут-жа перадаў скарбы невядомых твораў Максімовых.

_______________

Дапоўнім разбор твораў біографіяй нашага пісьменьніка. Радзіўся ў 1892 годзе ў Менску. Жыў потым у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі, дзе яго бацька быў гімназыяльным вучыцелем. У гэтых мястох, ён прайшоў сярэднюю адукацыю пад даглядам бацькі. У Яраслаўлі ён уступіў студэнтам у Юрыдычны ліцэй. Увесь час быў у цэнтры духовага інтэлігенцкага жыцьця Расеі. Згодна з заявай бацькі - пясьняр пазнаёміўся з беларускім словам на трынаццатым годзе жыцьця. Гэта былі беларускія казкі, якімі ён так зачараваўся. Неўзабаве пачаў і пісаць пабеларуску вершы, перасылаючы іх у рэдакцыю "Нашае Нівы". Першы