Старонка:Дварчанін Багдановіч.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

верш яго "Над магілай", перасланы з Ніжняга Ноўгараду, зьмешчаны ў №1 "Нашае Нівы" за 1909 г., значыцца калі яшчэ песьняру ня было поўных сямнаццацёх гадоў. З rзтага часу адна за аднэй пачалі зьяўляцца яго "Нізкі вершаў" і іншыя творы. У 1913 годае выйшаў вядомы вам зборнік вершаў „Вянок". Песьняра ўвесь час цягнула ў Беларусь, дзе пабываў тут два разы: у 1915 годзе — ў Вільні і 1916 ў Менску, куды прыехаў ужо па сканчэньні ліцэю на сталае жыцьцё. Але ня доўга ён тут пажыў. Будучы хворы на сухоты, ён ня мог пераносіць надмерна цяжкое працы. Здароўе яго штoраз горшала. Яго ўпрасілі паехаць у Крым лячыцца. 25 мая 1917 году яго ня стала.

_____________

Загінуў пясьняр чараў і сноў, адыйшоў у нябыцьцё царэвіч цудоўнае казкі. Яркім мэтэорам зьявіўся ён на беларускім небасхіле і зьнік, каб ужо больш не вярнуцца. Кароткае жыцьцё, але поўнае зачараваньня й смутку!

Але ўсё-ж не прапаў яго сьвет,
Ён пакінуў у душы нам сьвет.
Так свабодна так ярка пражыць,
Лепшай долі няма на зямлі.
"С. Палуяну".

Закончым так свае ўвагі аб вялікім песьняру Беларусі яго-ж вершам, трошкі яго зьмяняючы. Магчыма, што няма лепшай долі на зямлі! Няхай-жа сьвет гэтае зары разальлецца па ўсіх хатах нашай Беларусі, няхай у душы кожнага з нас пакіне свой яскравы сьвет, сьвет, які астанецца вечна.

_____________

Канцовая увага Пішучы артыкул, аўтар ня меў на мэце паглыбленьне студыяў аб М. Багдановічу, а хутчэй сыстэматызацыю іх, каб даць пэўны матар'ял для чытаньня лекцыяў лектарам провінцыяльных гурткоў асьветных, дэе гэтых матар'ялаў няма.

Літэратура: Антон Навіна. Нашы песьняры. 1918 г. стар.46-57. М. Гарэцкі гісторыя беларускае літаратуры 1924 г. стар. 324-328: Е. Карскій: Белорусы. т. 1. кн. 3. стр. 313-327; А. Л. Максім Багдановіч.("Наша думка, N 21. 27-V-927). Грамыка: Пясьняр сноў і чараў ("Полымя", № 3-4, ст. 109, 1923 г.); Пятуховіч: Максім Багдановіч, як поэта імпрэсіяністы ("Полымя" N 7-8, 1923 г.. стар. 91-99): увагі аб "Вечары памяці М. Багдановіча" 16-V1-923 г ("Полымя". 1928 г., № 5-6, стар. 156-7); Антон Навіна: Нязнаныя творы М. Багдановіча ("Наша Будучыня" 1923. N 1); Скарбы творчасьці М. Багдановіча (артыкул бяз імя аўтара. "Наш Сьцяг. 1923 г. № 16); Аўтару вядомы артыкул аб фармальных дасягненьнях у творчасьці М. Багдановіча, У. Дзяржынскага, здаецца у час. "Адраджэньне" і успаміны В. Ластоўскага, надрукаваныя у вапошнім № "Крывіча", але іх пад рукамі ў часе пісаньня ня было.