Старонка:Дварчанін Багдановіч.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вялікшы фінскі народны твор "Калевалу". Магчыма, што ён знаў і гэтую мову.

Высокая адукаванасьць песьняра відаць і з самых твораў. Гэта таксама яшчэ відно з вонкавага выгляду твораў без засягненьня да іх унутранога зьместу. Іншыя нашы пісьменьнікі ужываюць усьцяж г. зв. клясычны верш на чатыры радкі і з азначаным чарадаваньнем націскаў у радку. У Багдановіча бачым сьвядомае ужываньне ўсіх магчымых формаў сусьветнай поэзыі, пачынаючы з старых антычных (грэцкіх і лацінскіх) і канчаючы аж рознымі формамі народнай творчасьці. Ён гардзіцца гэтым, калі, перакладаючы вядомы твор Горацыя, кажа:

..Аба мне гаварыць будудь....
Што — першы стаў я складаць на золійскі лад
Ў нашым родным краю песьні пад лірны звон.
Усе заслугі мае, Муза, з пашанай зьліч
І лаўровым вянком валасы мне пакрый ("Памятнік").

Ён сьвядома ўжывае: трыялеты, тэрцыны, кварта, рондо, пэнтамэтры, александрыйскі верш, октавы, сонэты і іншыя формы. Іншыя пісьменьнікі па творах Багдановічавых вучыліся ужываць гэтыя формы. У вапошні час ваш пясьняр усё штораз балей пачаў прызнанаць пяршынство формаў беларускага народнага творства, магчыма з думкаю вытварыць асобны род формы сусьветнай поэзыі ("Мушка зелянушка і камарык насаты тварык", поэма „Максім і Магдалена" і шмат іншых). Наагул з 1915 году бачым у Багдановіча перавагу, калі на вылучнасьць творчасьці з формамі народных твораў.

Можам сьмела цьвердзіць, што Багдановіч тварыў у такіх формах не таму, што яны адпавядалі ў той ці іншай хвіліне поэтычнаму натхненьню. Гэта наагул так. Але мусім падчыркнуць, што ён тварыў у гэтых формах поруч і дзеля іх самых. Ён уласьне тварыў самыя формы, каб паказаць іх на беларускай мове. Формы для яго былі самамэтай, Багдановіч тварыў, як кажуць, культ формы.

Перш, чым перайсьці да ўнутранога зьместу твораў песьняра, ня можам мінуць і іншых уваг, што да формы й вымаганьня да іх самога М. Б. Да вонкавых адзнакаў формы належыць яшчэ рыма (рыфма) і самая мова. У Багдановіча знаходзім, як адлітыя, сталёвыя, выпешчаныя рымы. Гэтак званых бедных рымаў у Багдановіча зусім мала.

Поэтыцкая мова ставіць таксама шмат вымаганьня да сябе. Яна ня любіць зьбегу ў вадным месцы ані галосных (зьзяньне), ані зычных (плеоназм). Для мілагучнасьці патрэбна ведамае чарадаваньне іх. Тады верш чытаецца лёгка й плаўна, без застановак. Паглядзім хоць-бы першы верш у зборнічку нашага песьняра: