Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адаська, родны Адаська
Як мы цешымся з цябе!
Душа твая зусім наська,
А горнейш усіх к сабе.
Мурашачка працавіта,
Хвала, брат, сіле тваей!
Як нашы у пуню жыта,
Кладзеш усе у музэй.
Будзь здароу! Няхай-жа пільна
Так усе робяць свае

і г. д.

А. Дарэускі - Вярыга (музэй Я. Луцкевіча).


А. Дарэускі - Вярыга (музэй Я. Луцкевіча).

Альбом А. Дарэўскага-Вярыгі, пісаны папольску і пабеларуску, надта цікаўная літэратурна-гістарычная памятка. У вальбоме адбіліся краёвыя сымпатыі, тэндэнцыі, думкі і жаданьні беларускай інтэлігенцыі польскай культуры. Альбом сьведчыць і аб тым, што тыповы прадстаўнік і болей-меней правадыр гэтай інтэлігенцыі Дарэўскі многа і добра пісаў пабеларуску. З беларускіх запісяў, апрача раней разгледжаных, цікаўны ў альбоме гэтакія:

1. М. Караткевіч (1858 г., Менск) напісаў:

Беларускі дудару!
Радасна таму гаспадару,
К катораму на парог
Зашлець цябе госпад бог.
Бо ты, мілы дударэнька,
Так іграеш харашэнька,
Што душа аж расплывецца
Што ах сэрца затрасецца,
А ад радасьці сьляза пальецца…

2) Якуб Т—кі (1858 г., Магілёў) запісаў ў альбом Дарэўскаму, ён надта радуецца такому гасьцю і што сам б хацеў-бы іграць на сваёй жалейцы так, як госьць умее іграць на дудзе. Параўнаваньне жалейкі з дудою трэба тут разумець так, што і Якуб Т—кі пісаў беларускія творы, але свае поэтычныя здольнасьці ставіў многа ніжэй за здольнасьцяў Дарэўскага. Якуб Т—кі навет гардзіцца сваёй блізкасьцю да поэты Дарэўскага, ён кажа: