Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Слоўна з неба божы дар,
Панаддзьвінскі дудар
Завярнуу у маю хату,
Як бы к куму, або свату…

3. Я. Вуль у вершу „К дудару Арцёму ад наддзьвінскага мужыка“ (1859 г., Віцебск) між іншым пытаецца ў Дарэўскага, што яму „прысьпела сьмела песьні завадзіць?“ Ён з засмучэньнем кажа: „Ці то лёгкае, брат, дзела нашу брацьцю прасьвяціць.“ Значыцца, Дарэўскі сьмела завадзіў беларускія песьні і ў нацыянальна-краёвым духу прасьвячаў сваю сфэру. Як высака цанілі гэтую працу песьняра разумнейшыя сучасьнікі, відаць хоць-бы з таго, што Вуль, прызнаючы і горача вітаючы пашырэньне сььядомай беларускасьці, пацяшаець песьняра ў яго трудах тым, што бог падаруець яго вянком з рож і васількоў:

Белы рожы—то за гэта,
Што ты совесьць беліш нам,
Што нас вывеў ад Яхвета
Хоць наш бацька, кажуць, хам…

4. Апрача таго, ёсьць ў „Альбоме“ цікаўныя запісі Сыракомлі, Кіркора (Ян са Сьлівіна), Марцінкевіча і іншых выдатных сучасьнікаў Дарэўскага.

Дарэўскі ў нашай літэратуры — пясьняр нова-шляхоцкай школы і найболей сьвядомы будзька беларускасьці. Пад уплывам Дарэўскага навет Рыпінскі пачуў сябе беларусам. Як тое пішуць, і да народу беларускага стаяў Дарэўскі найбліжэй і найпрасьцей, натуральней за ўсіх сваіх папярэднікаў. Аб пясьнярскіх яго здольнасьцях і аб рэзультаце іх выкарыстаньня мы можам меркаваць толькі па прысуду людзей таго часу. Але ў нашым адраджэньні, якое цесна зьвязана з разьвіцьцем нашага пісьменства, Дарэўскі прыслужыўся ня столькі пісаным, сколькі жывым словам і жывым прыкладам.


Рукапіснае народнае пісьменства.

У часе залатой пары, як ведаем, беларуская старадаўная кніжная мова і беларуская літэратура былі зусім мала зьвязаны з беларускай народнай моваю і народнай творчасьцю. Прасьвета стаяла нізка, народных школ, можна сказаць, ня было, пісьменства насіла царкоўны характар, дык дзеля гэтых прычын народ беларускі жыў выключна сваёю вуснаю творчасьцю. Ды магчыма, што ўжо ў 16 сталецьці некаторыя кніжныя беларускія творы пайшлі ў народ, як гімны у славу сьвятых, розныя канты і псальмы; пашыраліся яны