Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Эй, скажыце, добры людзі,
Што ужо на сьвеце будзе?
Чы-то так бог судзіу з намі—
Прапасьць на век маскалямі?

Заданьні брошуркі рэволюцыйна-агітацыйныя, але ня столькі беларускія, сколькі польскія. Аўтор кажаць аб дужа цяжкой долі беларускага народа пад маскальскім уціскам, пералічае, колькі ёсьць рознага ліха і бяды ад яго, як падаткі, некруцкая павіннасьць, чыноўнікі, адбіраньне касьцёлаў на цэрквы і г. д.; даводзіць, што ў Севастопальскую вайну пранцузы ішлі ратаваць палякоў і беларусаў; засьцерагае, каб ня мелі веры папам, быццам маскалі скасуюць паншчыну, і т. д., а ўсё гэта робіць дзеля таго, каб усе беларусы пайшлі разам з палякамі, як толькі на вясну, „дасьць бог, гранець пранцуз, паляк з жаўнярамі“. Ен пацяшае, што пайшоўшы з палякамі, „будзем роўныя з панамі“.

Каратынскі ў нашай літэратуры — пясьняр новашляхоцкай школы. Абпалячанасьць і палітыка вымагала ад яго той тэндэнцыі, якой ужыў ён у „Гутарцы старога дзеда“ і якая так замінае ў яго творчасьці. Каратынскі быў пясьняр здольны, але ён глядзеў на літэратуру, як на спосаб спаўненьня розных палітычных і грамадзкіх цэляў. Дзеля гэткіх прычын ён не скарыстаў у нашай літэратуры з свае здольнасьці ў поўнай меры. Далёкі ад беларускай сьвядомасьці, Каратынскі быў, аднак, тым слаўным „крывічанінам“ у польскай сфэры, слова каторага сеяла беларускую сьвядомасьць.


Ен быў родам з Віцебшчыны (наддзьвінскі дудар). Пісаў папольску. Праслухаўшы „Пана Тадеуша“ ў беларускай мове, ён заахвоціўся сам і пераклаў „Конрада Валенрода“. Пісаў Дарэўскі пабеларуску многа, але творы яго ня былі друкованы, апрача некалькіх невялічкіх вершыкаў. Загінулі ці дагэтуль ня знойдзены яго лепшыя, як сьведчыць Кіркор, творы, гэта: 1) „Гутарка з пляндроўкі па зямлі латышоў“, 2) „Паўрот Міхалка“, 3) „Быхаў“, 4) пераклад „Конрада Валенрода“ і іншыя рэчы. А ёсьць пеўныя весткі, што яны, асабліва астатні твор, былі значна пашыраны ў рукапісах. Захаваліся яго такія вершы: 1) „Ліцьвінам, запісаўшымся ў мой альбом, на па жагнаньне“ (1858 г., Вільня), 2) „Мужычая думка з ваколіц Віцебска на агалашэньне вольніцы“ (1858 г.) і 3) адрывак, надрукаваны ў брошурцы Р. Зямкевіча “Адам Ганоры Кіркор“, у каторым Дарэўскі пішаць да Кіркора там