Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нуў, бо не радзіўся мужыком. Ды ўсё-ж ëн меў той крытычны настрой у адносінах да паноў на Беларусі, якога ня было у нашых польска-беларускіх шляхоцкіх пісьменьнікаў.

Беларуска-маскоўская школа пісьменьнікаў. Яшчэ раней за Шпілеўскага, у 1843 годзе, П. Кушын зьмесьціў у журнале „Москвитянинъ“ надта цікаўнае апавяданьне „Гецыкі“ з жыцьця беларусаў паўночнай Віцебшчыны. Аўтор намаляваў прыгонны побыт, даў жменю цікаўных беларускіх песьняў („Гарэліца“, што ў Баршчэўскага), слоў, зваротаў мовы і цэлых размоў. У „Маяку“ зьмяшчаў беларускія творы Эгілеўскі (1844 г.) і іншыя людзі першай палавіны 19-га сталецьця залічаецца і некалькі кніжных вершаў невядомых поэтаў. Так, у „Иллюстраціи“ (1848 г.) надрукаваны два даволі орыгінальных вершыкі. У „Могил. губерн. вѣдом.“ (1849 г.) невядомы аўтор П. 3. *** зьмесьціў свой этнографічна-белетрыстычны твор „Дзяды“, дзе ёсьць добрыя сцэнкі спраўляньня сьвята Дзядоў, напісаныя у драматычнай форме. З 1863 года найпільней узяліся маскоўскія вучоныя за апісаньне Беларусі. Каб давесьці Эўропе, што Беларусь—„искони русская земля“, тагачасныя маскоўскія патрыятычныя газэты і журналы давалі многа рознага матар‘ялу аб Беларусі. Разумеецца, гэты матар‘ял мае нізкую цану як для беларускай літаратуры, так і наагул для гісторыі беларусазнаўства. А з тым таго можна сказаць, што беларуска-маскоўскіх пісьменьнікаў было мала і што яны не зрабілі навет і той невялікай, мала здольнай да разьвіцьця работы, якую рабілі нашы беларуска-польскія пісьменьнікі. Шмат пісалі памаскоўску Безкарніловіч, Турчыновіч, Семянтоўскі, Кухцінскі, Бантыш-Каменскі і др.


Рэволюцыйная і проціўрэволюцыйная літэратура 60-х гадоў.

Біаграфічны матар‘ял. Каліноўскі быў сын ткача з двара Мастаўляны (Ваўкавыскага павету, Горадзенскай губэрні). Скончыў 5 кляс прогімназіі ў Сьвіслачы. Byчыўся на юрыдычным факультэце ў Пецярбурзе, выйшаў кандыдатам праў. Знаходзіўся пад уплывам А. Герцэна і пеpaняўся рэволюцыйнымі ідэямі. Перад паўстаньнем прыехаў на Беларусь і працаваў над яго падрыхтаваньнем. Дамагаўся, каб былі скасаваны панскія прывілегіі і прызнаны шырокія