Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Падарожа па Палесьею і Беларускаму Краю—цікаўныя і мастацкія запіскі аб тым, як аўтор ехаў па Беларусі, што па дарозе відзеў і чуў, з кім, з якімі людзьмі сустрачаўся, як з імі гаманіў, якія праязджаў мёсты і мясьцечкі, якая дзе прырода і г. д.; тут-жа дадаюцца гістарычныя і археолёгічныя спраўкі і апісаньні. „Падарожа“ напісана ў лёгкай белетрыстычнай форме, жывою літэратурнаю маскоўскаю моваю з беларускімі ўстаўкамі: орыгінальныкі словамі, зваротамі мовы ато і з цэлымі размовамі. З кождага радка „Падарожы“ выступае гарачая любоў да Беларусі і глыбокая, сыноўская пашана да яе нацыянальнага духу. Беларускія тыпы, пэйзажы, абразы стаяць, як жывыя, уваччу на працягу ўсяго твора. Ліецца салодкі аромат нашай поэзіі, чуецца шчыры дух нашскага жыцьця… Усяго ў „Падарожы“ восем разьдзелаў; апавяданьне пачынаецца з таго, як аўтор выязджае з Варшавы, а канчаецца апісаньнем Ігуменшчыны. Асабліва доўга застанавіўся аўтор на сваім родным Менску. Вызначаюцца ў творы сакавітыя характарыстыкі засьцянковых шляхтуноў, пасэсарчукоў, паноў, падпанкаў, сялян. Вызначаюцца і лірычныя ўслаўленьні роднай старонкі. Ён спамінаець вялікую мінуўшчыну беларускага слова, ніколі не называець родную мову гаворкай ці гутаркай і між іншым сьведчыць, што пабеларуску жыхары засьценкаў „пішуць пісьмы і заметкі аб гаспадарцы“; „у гэтай мове, кажа ён, знойдзеце, вы ў іх пісаныя песенькі, розныя легенды і казкі“,

Значаньне Шпілеўскага ў разьвіцьці нашае літэратуры, аднак, зусім невялічкае дзеля рэнегацкіх асаблівасьцей гэтага пісьменьніка. Апрача таго, ў Шпілеўскім пастаянна змагаўся этнограф з белетрыстам. Не адчуваючы гэтага змаганьня, ня ведаючы добра правілаў навукі этнографіі і быўшы пераважна белетрыстам, Шпілеўскі думаў, што этнографія шмат скарыстаець, калі будзе іці побач з белетрыстыкай. Шпілеўскі ў гэтым памыляўся, дык белетрыстыкай абясцэніў сваю этнографічную працу, а дылетанцкай этнографіяй загубіў у сабе здольнага белетрыета. Адылі ён першы голасна і горача прамовіў у маскоўскай літэратуры аб беларусах. У беларускіх рэнегатаў у Маскоўшчыне ён узбудзіў гэтым пачаткі паснулага нацыянальнага пачуцьця. Ён-жа даў выразны выгляд беларуска-маскоўскай школе пісьменьнікаў. Толькі абмаскаленая сфэра зрабіла працу Шпілеўскага несьвядомай і перабунтавала яму стаць пісьменьнікам у роднай мове. Калі прыгэтым спомніць жыцьцё Тараса Шаўчэнкі, дык можна агульна сказаць, што наш Бахрым загінуў, бо ня выйшаў на пана, а наш Шпілеўскі загі-