Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

культурна - нацыянальныя правы за беларусамі і ліцьвінамі. Жыў ён у Вільні па фальшываму пашпарту і вёў самую шырокую рэволюцыйную прапаганду. У 1864 годзе яго злавілі і засудзілі на сьмерць. Прысуд споўнен на Лукішскім пляцу 10 (23) сакавіка (марца) 1864 года, калі Каліноўскі меў усяго 26 гадоў.

Яго літэратурная праца. У 1863 годзе, у Беластоку, Каліноўскі друкаваў нелегальную беларускую часопісь пад назовам „Мужыцкая праўда“, у каторай сам найбольш і пісаў пад псэўданімам Яська-гаспадар з-пад Вільні. Нумары „Мужыцкае праўды“ ёсьць у Віленскім музэі; усяго іх выйшла 6 штук. Часопісь заклікала бараніць унію, веру дзядоў, і скідаць ярмо маскоўскіх катаў. Чакаючы ў турме сьмерці, Каліноўскі напісаў дзьве адозвы да беларускага народа: адну вершам, адну прозаю. Пад уплывам і стараньнем Каліноўскага польскі „народны урад“ выдаў маніфест да беларускага народа пабеларуску з абвяшчэньнем, што „даецца ўсім шляхецтва навекі“ і даюцца іншыя вольнасьці. Невядома, ці меў Каліноўскі яшчэ якія беларускія творы; тыя-ж яго рэчы, што дайшлі да нас, ніякага літэратурнага значаньня ня маюць ды й пісаны яны былі з заданьнямі надта далёкімі ад заданьняў прыгожага пісьменства. Іх значаньне моральнае. Праклямацыі Каліноўскага і іншая падобная література сьведчыць нам, што 1) беларускае друкаванае слова так ці йначай усё болей пашыралася; 2) што беларускім словам карысталі тады, калі хацелі зачапіць струны беларускай душы.


Праклямацыі і брошуры.
(1827—1861).

З тым жа проціў-маскоўскім, проціў урадовым кірункам было выдрукавана ў нашай мове многа праклямацый і брошур, найболей невядома кім напісаных. Былі пашыраны сярод каталіцкага беларускага насяленьня, прыкладам, гэткія:

1. Перадсьмертны разгавор пустэльніка Пятра, каторы жыў у пушчы дзевяцьдзесят лет, а памёр маючы сто сорак лет. Кніжачка друкована ў 60 гадох, у Кіеве, з рэвалюцыйна-агітацыйнымі заданьнямі. Пры ёй у дадатку ёсьць польскі гімн у беларускім перакладзе.

2. Крыўда і праўда (1863 г.)—„беларуская гутарка“, каторую напісаў вершам, дужа дрэнным, нейкі Ф. Пчыцкі. Аўтор наіўна спакушае беларускага мужыка тым, што раней, за палякамі, і „пан-бог даваў уроду“: пша-