Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Апісаўшы гэрб Сапегаў, што каторы сымвол значыць, аўтор увасхваляе Сапегаў і выказуець ім добрыя жаданьні:

Жывіце-ж, Сапегаве, усі у многія лета!
Ваша слава слыць будзець, покуль станець сьвета!

Запраўднай поэтычнай творчасьці, навет там, дзе ня трэба было ўслаўляць магнатаў, вершы Рымшы не паказуюць. Ціжар формы і благой тэхнікі давіць думку. Дзеля гэтага, Андрэй Рымша, як поэт, маець для нас значаньне паказальніка: ён паказаў нам верш 16-га сталецьця. Верш гэты сілябічны, рыфмаваны, з дужа даўгімі часам радкамі (13 і болей складоў), нагадуець звычайную прозу, пабітую на рыфмаваныя канцы.


Прыкладам народнай беларускай гаворкі 16-га сталецьця можа быць Баркулабаўская кроніка, каторая напісана ў сяле Баркулабаве Быхаўскага павету Магілеўшчыны. Цяпер кроніка знаходзіцца ў Маскоўскай Сінадальнай Бібліатэцы. Яна, як відаць, сьпісана з орыгіналу, і складаець частку беларускага рукапіснага зборніка, пісанага рознымі рукамі. Баркулабаўская кроніка займаець у тым зборніку 138—174 лістоў; пачынаецца з 1563 года, канчаецца 1608 годам; апрача таго, у канцы ёсьць дапіска аб здачы Смаленска Шэінам у 1633 годзе. Імя летапісца засталося невядомым; ёсьць прычыны думаць, што гэта быў баркулабаўскі поп Аляксей Мсьціславец. Мова летапісі нязвычайна прыгожая і чыстая; яна маець якраз тыя асаблівасьці, каторымі характарызуюцца, і сучасныя магілеўскія гаворкі.

Летапісец прыймаў к сэрцу палітычныя справы бацькаўшчыны, яе царкоўнае і агульна-грамадзкае жыцьцё, добра быў знаём з жыцьцём Магілеўшчыны, а жыцьцё свайго Баркулабава відзеў даўгі чае з усіх бакоў і ведаў яго дасканальна ў абы-якіх драбніцах. І Баркулабаўская кроніка, дзеля таго маець вялікую цану, як гістарычна-апісны матар‘ял. Тут мы знаходзім беларускае жыцьцё палітычнае, царкоўнае, вайсковае, грамадзкае, сямейнае панскае і простых людзей, штодзеннае, адным словам—поўную карціну Беларусі ў апісаньні жыцьця людзей і прыроды. Як, гістарычнай памяткай, ёю карыстаў Салаўёў для свае „Гісторыі Расіі“ (т. 10) і Кастамараў для свайго твору „Смутны час“ (т. 9). Як памятка літэратурная, яна захоплівае чытаньніка красою эпічнага стыля, абразнасьцю апавяданьня і сакавітасьцю малюнкаў, асабліва-ж аўторскай шчырасьцю і духам часу, укладзеным