Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Андрэй Рымша.
(Канец 16-га стал.).

Андрэй Рымша-Ліцьвін пісаў у канцы 16-га сталецьця. Адукацыю дастаў ў Астрожскай школе. Пазьней ён быў слугою Крыштофа Радзівіла, як гэта відаць з яго перакладанай з латыні на польскую мову „Топографіі.“ Рымша пісаў вершы і прозу. Для нас маюць значаньне яго вершы: 1) „Кронолёгія“ (1581 г.), эпіграма на гэрб Валовіча (1585 г.) і 3) эпіграма на герб Сапегі.

1. Кронолёгія, або „Каторага ся месяца што за старых вякоў дзеела кароткае апісаньне,“ маець кароткае выкладаньне па месяцох некаторых падзей біблейнай гісторыі, да прыкладу:

Месяца Апрыля, пагэбрэнску Нісан,
Проста Квецень.
Жыдове суха прайшлі Чырвонае мора,—
Карміу іх Бог, на пушчы на было ім гора…

Апісаньне пачынаецца з месяца верасьня, як першага у годзе старыннага часу. Цікаўны тагачасныя беларускія назовы месяцаў,—вось яны: верасень, пазьдзернік, грудзень, просінец, стычань, люты, марац, квецень, май, чырвец, ліпец і серпень. „Кронолёгія“ была надрукована ў Астрогу; думаюць, што гэта—вучнёўскі твор А. Рымшы.

2. У надрукованым Мамонічамі ў 1585 годзе зборніку „Генадзія патрыарха… дыалёг, ці самадруга размова“ Андрэй Рымша зьмесьціў пад ініцыаламі „А. Р“ эпіграму На гэрб яснавяльможнага пана Астафея Валовіча, пана віленскага і протчых.“ Куплеты складаюцца з чатырох радкоў; у першым куплеце два крайніх радкі маюць па 4 склады, а два сярэдніх—па 9:

Што дзьве стралы,
Што урубы, што лілеі значаць,—
То усі людзі мудрыя вельмі
Гаразд бачаць.

3. У Літоўскім Статуце 1588 г. зьмешчана эпіграма Рымшы на гэрб канцлера Лявона Сапегі, каторая складаецца з 17-цёх сілябічных двухрадковых куплетаў. Кожны радок маець 13 складоў; рыфмуюцца сумежныя радкі. Пачынаецца эпіграма гэтак:

Усе можам сваім вокам лацна абачыці,
Даужыню і шыракосьць шнурам пазначыці,,
І чалавека можам пазнаці па твары,
Естлі у сабе ня маець лішняе прывары.