Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у кроніку. З аднакавым хараством змаляваў летапісец, як „Маскву ад Магілева адперлі, пабілі, адагналі“, як новы календар прыймавалі, як змагаліся за веру, якія цэны былі на ўсё, колькі грыбоў у якое лета набіралі, які быў ураджай на хлеб, якое надвор‘е. Карціна голада ў 1601 року хапае за сэрца. Яна канчаецца такою нязвычайнай прастатою, хаваючай вялікі драматызм:

«…адзін другога пакідалі, на ведаючы адзін а другім, мала ня усі памерлі. А калі той наход, ў варот, альбо у дому у каго стоячы, хлеба прасілі, ацец з сынам, сын з аццом, матка з дачкою, дачка з маткаю, брат з братам, счстра з сястрою, муж з жаною, тымі словы мовілі сільне, сьлезне, горка мовілі так: «Матухна, зязюлюхна, вутухна, панюшка, спадарыня, сонца, месяц, зьвездухна, дай крошку хлеба!» Тут-жа подле варот будзець стаяці зраня да абеда і да палудня, так-то просячы; там-жа другі пад плотам і умрэць.»

«А калі варыва прасілі, тыя словы мовілі: «Спадарыня, перапелачка, зорухна, зернотка, соўнышка, дай ложачку дзіцатку варыуца сырога!»

Кроніка напісана ў праваслаўна-пабожным тоне і патрыатычна-беларускім духу. Можна заўважыць няпрыхільнасьць летапісца да маскоўцаў з усходу і да веры лацінаў з заходу. Сьвядома адрозьніваець ён сваю „русь“ і ад літоўцаў.


Літоўскі Статут.
(1529—1566—1588).

Яго гісторыя. Літоўскім Статутам называецца зборнік законаў, якія разьвіліся ад старадаўнага права беларускіх пляменьняў. Законы гэтыя спачатку жылі ў правасьвядомасьці народа. Так было да канца 15-га і пачатку 16-га сталецьця, калі беларуская нацыя стварыла сваё гаспадарства з такім культурным разьвіцьцем, якое вымагала пісаных законаў. У 1522 годзе на віленскім сойме Жыгімонт Першы выдаў эдыкт аб тым, што Беларусь будзе мець адно пісанае права—Статут, каторы меліся зараз надрукаваць ў вялікай лічбе экзэмпляраў. Аднак, хоць ў гэтым часе гаворыцца аб Статуце, як аб ўкладзеным ужо кодэксе, беларускія законьнікі працавалі над проэктам аж да 1529 г. Напісаны быў Статут пабеларуску, цераз год яго пераклалі палацінску, а цераз тры гады папольску. Надрукован ён тады ня быў, а захавауся ў сьпісках. Гэта ёсць першая рэдакцыя Статута (1529 г.). Дзеля некаторых, перамен у гаспадарстваным ладзе, а таксама заган паасобных артыкулаў, Жыгімонт Аўгуст даручыў выдатным законьнікам палепшыць той Статут. Новая, другая рэдакцыя Статута была зацьверджана на віленскім сойме ў 1566 г. Пасьля Люблінскай уніі (1569 г.) асобая камісія пад старшынствам канцлера Лявона Сапегі ізноў перагледзіла Статут, каб нашы законы схадзіліся