Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Эвангельле В. Цяпінскага. У 1570 — 80 гадох В. Цяпінскі пераклаў на беларускую мову і надрукаваў у сваёй ўласнай пераезнай друкарні Эвангельле. У цэласьіц яно да нас не дайшло, бо Цяпінскі ў прадмове пішаць аб трох эвангелістах, а маем толькі двух. Вельмі цікаўна і важна для нас прадмова, напісаная Цяпінскім да Эвангельля. Цяпер кніга Цяпінскага — нязвычайная бібліаграфічная рэдкасьць; вядомы толькі два акзэмпляры, адзін у Салавецкім манастыры, другі ў Петраградзкай публічнай бібліатэцы. Шрыфт кнігі Цяпінскага падобен шрыфту кніг Ф. Скарыны і С. Буднага, але хараства скарынінскіх выданьняў яна ня маець, бо Цяпінскаму ніхто не памагаў ні коштам, ні працаю. Друкаваў ён два тэксты: царкоўна-славянскі побач з беларускім, а на краёх кнігі зьмяшчаў розныя паясьненьні. Мова Цяпінскага маець полëнізмы, царкоўна-славянскія і стара-беларускія словы.

Пагляды В. Цяпінскага выказуюць у ім перадавы розум свайго часу і гарачае сэрца патрыота. У сваёй Прадмове В. Цяпінскі даў высокі прыклад грамадзянскай сьвядомасьці і павіннасьці. Аб сваёй працы ён казаў: „З убогае сваее маетнасьці народу майму услугую“, „з жычлівасьці ку маей атчызьне“. Ен хацеў, каб людзі „трымаліся языка свайго прыражонага“, бо відзеў у гэтым пеўны спосаб захаваць нацыянальную адзінасьць і падняць родную культуру. Ен пісаў, што трэба адчыніць школы за грошы з двароў, якія ўдаўнасьці дастала духавенства „не на марнатрацтва, не на строй і на што такое, але для навук“. Ен пісаў беларускім паном, што калі ў іх засталося хоць колькі-небудзь улітаваньня да роднага народу, народу „зацнага, слаўнага,