Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да самага яе канца (1915 г.). Да гандлю ніякага нахілу ня меў і пастанавіў назаўсёды аддаліцца ад яго, а дзеля гэтага меў шмат прыкрасьцяў з бацькам. На яго сварыліся за тое, што „займаецца глупствам“, кніжкамі, яго зусім не маглі зразумець, калі ўвесь аддаўся беларускай справе. Грашавых комбінацый, усе відзелі, тут ня было, бо раней жыў з матар‘яльнага боку лепей; славы—таксама не, бо якая магла быць слава ў нейкага „хама“ Зьмітрака Бядулі, калі навет імя гэтага вельмі сароміліся бацькі і кроўныя Плаўніка. Апрача таго, шмат ужо хто з жыдоўскай і расейскай інтэлігенцыі накідаўся на яго, нашто пішаць на такой мове, якой ніхто знаць ня хоча, на што ён губіць свой талент. — „Ніхто з іх ня мог зразумець маей душы,—жаліцца ў адным прыватным пісьме Бядуля,—маей натуральнай цягі да той зямлі, да тых людзей, дзе я радзіўся і правёў усе свае лепшыя годы“. Што датычацца яго літэратурнай працы, дык Бядуля аддаваў ёй у Вільні толькі той скупы вольны час, які заставаўся ў яго ад прозаічнай работы, даваўшай яму магчымасьць жыць. На Бядулю ўзвалівалі ўсю тэхнічную няцікаўную работу, і ён працаваў над літэратурай выкрадкам, урыўкам. Гэткую долю яго відзім і цяпер (1919 г.) у газэце „Беларусь“. Пры гады ў часе вайны Бядуля быў зусім адарваны ад літэратуры, а патым у першай беларускай газэце „Беларускі шлях“ ён проста мучыўся ад надмернай газэтнай работы, шкодзіўшай і разьвіцьцю яго талента. У газэце ён вёў некалькі аддзелаў, спаўняючы работу за трох-чатырох работнікаў.

Яго пітэратура. Апавяданьні Зьмітрака Бядулі і вершы Ясакара расьсеяны па ўсіх беларускіх газэтах і журналах, як да прыкладу: „Наша Ніва“, „Беларусь“, „Biełarus“, „Маладая Беларусь“, „Лучынка“, „Вольная Беларусь“, „Беларускі Шлях“, „Звон“, „Беларускае жыцьцё“, „Беларусь“ і інш. Асобнымі зборнічкамі дагэтуль выйшлі толькі яго „Абразкі“ (1903 г.), поэзія ў прозе, і брошура „Жыды на Беларусі“ (1917 г.), выданая ўбогім коштам самаго слаўнага аўтора. Некаторыя артыкулы Бядулі выдаюць у ім здольнага і орыгінальнага публіцысту („Будуйце, браты, будуйце!“). Розныя творы яго зьяўляліся і ў перакладах на польскай, маскоўскай, жыдоўскай, украінскай, літоўскай і нямецкай мовах.

Яго творчасьць адбіваець на сябе ўплывы з двух бакоў: жыдоўскага і беларускага. Праявы жыдоўскай нацыянальная душы відаць у нязвычайнай чуласьці поэта, у яго датклівасьці, і гарачым пыхаючым тэмпэрамэнце, у яго нахіле да містыцызму і ў нейкай то віднай, то схаванай,