Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Пры аднэй толькі думцы бачыцца з лясьнічым мароз прабягау па скуры Васіля. Васіль няраз гаварыу, што лепей хацеу-бы ей сустрэцца з гадам або воукам, як папасьці на вочы лясьнічаму. Няраз стаяў Васіль, як палатно, белы ад крыуды і несправядлівасьці, выслухіваючы спавяданьні пана лясьнічага. Рукі самі згортываліся у кулакі, і ня раз неякая сіла падбівала Васіля кінуцца на лясьнічага, разьбіць твар, вінуць аб злмлю, таптаць нагамі, біць, біць, бяз жалю, міласэрдзьдзя“…

У апавяданьнях соцыяльна-палітычнага характару („Калядны вечар“, „Бунт“, „Андрэй-выбаршчык“, „Соцкі падвёў" і друг.), між іншым, маем характэрную ілюстрацыю з жыцьця здраджонай беларускай моладзі, каторая зазвычай пападала са школы ў вастрог.

Найбольшую літэратурную цану ў нашай поэзіі маюць тыя апавяданьні Т. Гушчы, у каторых ён памастацку паказаў якую-небудзь тыповую чырту беларускае душы. Мастацкіх тыпаў, у поўным значаньні гэтага слова, пакуль што ў яго дужа мала, як і наагул у нашай літэратуры, але беларуская тыпсвасьць разьліта ім ува ўсёй масе апісаных людзей; кожная асоба творчасьці Т. Гушчы паказуець нам нешта яркае з гэтай тыповасьці. „Кажух старога Анісіма“—невялічкі малюнак, сьпісаны з натуры і аздоблены псыхолёгічнай падаплёкаю; гэта—„казка для старых“ аб той тыповай для ўсіх іх чырце Анісіма, каторая вымагае ад чалавека чапляць лапік на лапік, абы толькі не рабіць „новага кажуха“. Дзед Анісім—цікаўны тып і сымвал старой мужыцкай Беларусі. „Старыя падрызьнікі“—ня менш цікаўнае ў гэтым кірунку апавяданьне. Душа беларуса, навет такога прымітыўнага, як Сьцяпан, маець высокія парываньні, але яны, з-за непрактычнасьці, зараз абніжаюцца каяньнем, шкадаваньнем, нясьмеласьцю і няцьвёрдасьцю ў выпаўненьні задуманага. „Выстагнаўся“—выдатны па думцы, чыста-беларускі абразок, каторы застанецца ў гісторыі нашае літэратуры, як адна з першых спробаў закрануць глыбакосьці чыста-беларускае душы ў яе найболей орыгінальных асаблівасьцях. Гэты абразок—спроба яшчэ маласьвядомая, пісаная вобмацкам, ці-тое: больш тэхнікай поэтычнага чуцьця, чымся мукамі душы поэты, агледжанымі яго розумам. Аўтор чуцьцём пісьменьніка злавіў жаданьне Івана Кіслага „выстагнацца“, але сьпісаў тое даволі павярхоўна, без патрэбнай уважнасьці і, можа быць, бяз думкі, што яго Іван Кіслы — орыгінальнейшы беларускі тып, продукт нашага гістарычнага жыцьця, поўны нацыянальных і соцыяльных азнакаў, што ён — адна важная старана ўсяе беларускае нацыі: Тымчасам і гэтак створаны абразок кідае па сабе памяць. Для разгляду твора варта параўнаваць Івана Кіслага з тыпам „рыдальца“ маскоўскага пісьменьніка Буніна, спамянуўшы разам і твор паляка