Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыцьця, ён быў-бы адным з выдатнейшых і слаўнейшых сыноў свае бацькаўшчыны. Навет у маскоўскай літэратуры ён пакінуў гістарычны сьлед.

Сымон Полацкі.


Сымон Полацкі.

Мова С. Полацкага, як і другіх беларуска-ўкраінскіх пісьменьнікаў, прасьвячаўшых у 17 сталецьці Маскоўшчыну, гэта — мешаніна маскоўскай царкоўна-славяншчыны з беларускай украінізаванай моваю, калі на той быў вялікі польскі ўплыў. З ростам вышэйшай духоўнай адукацыі на Беларусі і Украіне, пачаў узрастаць і царкоўна-славянскі элемент у літэратуры, каторы зьбліжаў нашую кніжную мову з моваю пісьменных маскоўцаў. Гэта, між іншым, таксама аслабіла ў пазьнейшы час значаньне нашае мовы. Маскоўшчына спачатку ўзяла ад нас, цераз нашых вучоных, многія словы і звароты мовы, навет граматыку і ўсе плады навукі філёлёгіі, але пазьней, усё павярнуўшы на свой чыста-велікарускі лад і зрабіўшыся пераможным асяродкам, тым лягчэй накінула мізэрным астаткам нашай інтэлігенцыі сваю новую літэратурную мову, створаную ў 18-ым сталецьці.


Заняпад.

(18-е сталецьце).

К пачатку 18-га сталецьця ў нашай мове істнавалі дзьве дужа нязгодныя стыхіі: кніжная і вусная. Народная