Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

весьці, фацэціі і жарты. Блізка ўся гэтая літэратура была перакладаная, і найчасьцей з польскай мовы, або перанятая, запазычаная з заходня-эўропэйскіх крыніц. Памятак сьвецкай творчасьці дайшло да нас ня шмат, але і ня помала: маем багацьце хоць і звычайнай літэратурнай вартасьці, але даволі рознае, цікаўнае з унутргнага боку і дужа дарагое, як матар’ял для пазнаньня і гісторыі нашае мовы. Паміж іншым тут мы знойдзем: „Аб віцезех з кніг сэрбскіх, а злашча аб слаўным рыцары Трысчане, аб Анцалоне, і а Баве, і аб іншых многіх віцезех добрых“ — рукапісная повесьць канца 16-га сталецьця; „А дварэ турскага султана" (1649 г.) — рукапісны пераклад апавяданьня польскага пісьменьніка Старавольскага, творы каторага надта ахвотна чыталі беларусы, аб чым сьведчаць колькі дайшоўшых да нас перакладаў з яго; „Повесьць аб Варлааме і Іасафе“ (1637 г.) — духоўны роман, дужа пашыраны тады на Беларусі; сюжэт гэтага романа запазычан ў Індыі, мова — прыгожая і даволі чыстая, крыху толькі маець польскіх слоў і зваротаў. Авантурныя романы дадалі новых элементаў нашай народнай творчасьці, разьвілі авантурную казку. Дыдактычныя повесьці, зьмешчаныя, глаўным чынам, у двух вядомых зборніках — „Рымскія дзеяньні“ і „Вялікая Люстра“, былі крыніцаю для мастацкіх ідэй нашым пісьменьнікам, сьвецкім і духоўным; з „Вялікай Люстры“ браў матар’ял для казаньняў, напрыклад, Галятоўскі. Фацэціі-ж і жарты малявалі рэальнае жыцьцё, — на Захадзе яны замянілі рыцарскі роман, як болей зручныя для буржуазнага смаку праз свой праставаты і стыднаваты гумар, а ў нас ўвайшлі ў казкі, дадаўшы ім рэалізму.

Літэратура бепарусаў, прасьвячаўшых Маскву. У 1649 годзе баярын Рцішчаў адчыніў у Маскве школу, куды, з дазволу цара, пачаў запрашаць для выкладаньня навук слаўных загранічных профэсароў, насамперш беларуска-ўкраінскіх вучоных. У 1664 годзе прыехаў туды вельмі наўчоны беларус — Сымон Полацкі.

Сымон Полацкі (1629—1680), або Сымон Амяльянавіч Пятроўскі Сітняновіч быў родам з Попацку. Адукацыю дастаў у каталіцкіх школах і ў кіеўскай акадэміі. На 27-ым годзе пастрыгся ён у манахі ў полацкім Багаяўленскім брацкім манастыры. Быў настаўнікам у брацкім вучылішчы. Пасьля Галятоўскага і Барановіча ён найболей меў славы ў тую эпоху — як вучоны, пісьменьнік і казнадзея. У яго ёсьць багаслоўска-догматычныя творы, зборнікі казаньняў, зборнікі вершаў, вершаваныя драматычныя п’есы, містэрыі, ён-жа уклаў буквар і пераклаў сілябічным вершам цэлы псалтыр. Каб С. Полацкі жыў у часе нормальнага нацыянальна-беларускага