Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зьявілісь п’есы, наўмысьля напісаныя для школьнай сцэны, з пролёгамі і эпілёгамі панямецку, а з часам між актамі п’ес сталі прадстаўляць невялічкія комічныя сцэнкі інтэрмэдыі, таксама панямецку. У часе рэформацыі ў школкную драму папала і сатыра (кпінкі з каталіцкіх духаўнікоў). Тады каталікі, наўпрэкі, пачалі пісаць школьныя п’есы духоўнага зьместу, дзе школьная драма лучылася з містэрыямі. З Заходнай Эўропы містэрыі, марыянэткі (бэтлейкі) і школьныя драмы перайшлі цераз Польшчу да нас.

Містэрыі не прадстаўлялісь на Беларусі ў царквох, а іх паказывалі вучні ў школах; спачатку гэта былі перакладаныя з польскай і нямецкай моў п’есы, а пазьней школьныя настаўнікі сталі пісаць і ўласныя духоўныя драмы. Сюжэтамі тут найчасьцей былі біблейныя здарэньні, якія і прадстаўляліся ў размовах дзеючых асоб. Асабліва былі вядомы містэрыі: „Восіп, сын ізраілеў“ і „Жаластная комэдыя аб Адаме і Еве.“ У другой з іх прадстаўляецца жыцьцё Адама і Евы ў раі, выгнаньне іх з рая і суд над імі. На гэты суд выходзяць да бога Адам, Ева, анелы, дыявал, Справядлівасьць, Ісьціна, Міласэрдзе; Ісьціна судзіць людзей, Міласэрдзе бароніць іх перад богам; сьпіраньне іх разьвязуець Ісус Хрыстос. Такім чынам, мы тут відзім мешаніну з абломкаў духоўнай сярэднявяковай драмы з драмаю школьнаю, каторая мела на сабе сьлед знаёмства з клясычным тэатрам. Драма „Аляксей, чалавек божы,“ найбольш сур’ёзная п’еса таго часу, яшчэ лепей выяўляе гэты зьмешаны характар. К містэрыям бэтлеечным, каторыя зьмяшчалі глаўным чынам ражственскую драму, пазьней пачалі дадаваць у нас комічныя сцэнкі, устаўленыя паміж актаў драмы. Гэтыя вясёлыя ўстаўкі, ці інтэрмэдыі, ад каторых пачыналася ўжо звычайная народная комэдыя, паказывалі жыцьце людзей „нізкіх“: сялян, салдатаў, цыганоў, жыдоў. Яны былі вельмі популярны і з школы пайшлі ў народ, дзе жывуць ў розных варыянтах і да нашых дзён, дзякуючы лёгкасьці бэтлечнага прадстаўленьня і сваёй сугаднасьці з духоўнай патрэбай простага народа. У невялікай скрынцы ходзяць лялькі-марыянэткі — гэтак лёгка і проста можна паказаць сцэны божага нараджэньня, пакланеньня каралёў і пастухоў, а таксама і розныя бытавыя сцэны. Зьмест для інтэрмэдый аўторы іх бралі з сьмяхотных гісторый, фацэцій, жартаў. Мова іх прастанародная.

Розныя сьвецкія творы. Апрача перагледжаных відаў літэратурнай творчасьці, на працягу 16-га і асабліва 17-га сталецьця былі добра пашыраны і вядомы ў нас розныя сьвецкія творы, як 1) авантурныя романы, 2) дыдактычныя повесьці (сьвецкія і рэлігійныя) і 3) сьмяхотныя по-