Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кая рэволюцыя, якую вешчаваў гэты сход, паказала, што аўтор-адраджэнец шмат чаго прадвідзіў, ды ня даў у сваёй драме ідэйнага правадырства, роўнага яе артызму.

Значаньне Янкі Купалы ў нашай поэзіі з кожным годам расьце, хоць ён даўно ўжо здабыў у ёй першае па артызму места. Напісаў Купала болей за ўсіх беларускіх пісьменьнікаў.


Максім Багдановіч.

(1892—1917).

Максім Багдановіч.


Максім Багдановіч.

Біаграфічны матар’ял. Бацька поэта, вучыцель Аляксандар Багдановіч, даволі вядомы ў маскоўскай літэратуры этнограф, быў родам з Горадзеншчыны. Калі Максіму ішоў усяго другі год, Багдановічы пераехалі адтуль у Ніжні-Ноўгарад, дзе бацька дастаў пасаду ў гімназіі. Там поэт і вырас. Бацькі яго гаварылі памаскоўску, але шчыра любілі родны край і любілі ўспамінаць аб жыцьці-быцьці на Беларусі. Наслухаўся тых гутарак Максім і змалку пачаў лятуцець аб далёкай і любай зямельцы сваіх дзядоў. Падросшы, ён з прагавітасьыію чытаў усякую кніжку, дзе было напісана што-небудзь пра Беларусь. Быўшы ў старэйшых клясах гімназіі, поэт дастаў беларускую кніжку і даведаўся, што выходзіць беларуская газэта. У кароткі час тэорыятычна выўчыўся ён гаварыць і пісаць пабеларуску, сьпісаўся з „Нашай Ніваю“ і пачаў пасылаць допісы і вершы. Рэдакцыя газэты адразу пачула ў ім нямалы поэтычны талент і духоўна паддзержыла маладога песьняра. Так Багдавовіч зрабіўся сьвядомым літэратурным працаўніком на ніве беларускага адраджэньня. Вышэйшую навуку праходзіў ён у Яраслаўлі, у юрыдычным ліцэі. Быўшы студэнтам, ён ужо ўсёю душою