Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вана ў гэтым кірунку. Разьвязкі-ж драмы зусім няма, бо ненатуральная сьмерць героя ня ёсьць разьвязка. Наагул уся рэч задумана дужа глыбока, але змалёвана толькі быццам учорную. Ня гледзячы на вялікія заганы, „Антось Лата“ — мастацкі твор і духоўна-паважная спроба драматычнай творчасьці, якая пакуль што можа быць прыкладам нашае драмы. „На дарозе жыцьця“ — драматычны абразок. Старая жанчына, убогая, пакінутая, — сымвол Беларусі, — шукаець раскіданых па сьвеце дзяцей сваіх. Яна моліцца богу так: „Зьнімі з мяне цяжкі крыж мой і пакажы мне дарогу ў сэрца маіх дзетак!"

Значаньне Міцкевіча ў гісторыі нашай літэратуры ўжо цяпер вялікае. Як поэт нацыянальны, ён цяпер вышэй за ўсіх і ў сучаснай беларускай прозе стаіць першы. Як ідэйны правадыр грамады, ён ўступае Купале і па тэхніцы верша таксама не стаіць вельмі высока (нягучнае зграмаджэньне зычных; нягучнае, быццам лішняе „ў“, як да прыкладу: Нёман повен, навет у бродзе, Ен даўно-б ужо маху даў, Косіць усіх, не разьбірае; ужываньне непатрэбных русіцызмаў — „грудзь“ і інш.). Памысным актам для яго творчасьці, нязвычайна пажаданым для беларускай літэратуры, было-б стварэньне паважнага эпічнага твору, — даўгога, як „Сымон Музыка“, густа-сакавітага, як „Новая Зямля“, многа-абразнага, як „Родныя зьявы“, алегорычнага, як цыкл „казак жыцьця“, ахопленага драматызмам „Антося Латы“ і лірызмам душы поэта. Пясьняр падыйшоў цяпер к вышэйшаму пункту свае творчасьці, і наш эпос можа пакладаць на яго вялікія надзеі!


Янка Купала.

(Радз. ў 1882 г.).

Янка Купала.


Янка Купала.

Яго біаграфія. Янка Купала (Ян Дамінікавіч Луцэвіч) арадзіўся 25 чэрвеня 1882 г. (ст. ст.) ў фальварку Вязынка, пад Радашковічамі, у Меншчыне. Паходзіць ён з беднай, працоўнай шляхты. Бацькі яго, Дамінік Дамінікавіч Луцэвіч і Бэнігна Яваўна (з роду Валасевіч), арандавалі невялічкія двары, дзе ўраблялі зямлю ўласнымі рукамі. Купала — другі сын у бацькі; з даволі вялікай сям’і, пасьля сьмерці другіх дзяцей, у жывых застаўся толькі ён і тры сястры. Гадоў да трох хлопчык рос у Вязынцы, а патым, гадоў да сямёх — у Косіне Барысаўскага павету, дзе бацька яго служыў у пана Багдановіча. У Косіне яго пачалі ўчыць поль-