Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скаму пісьму. Калі поэту было гадоў сем, бацька яго перайшоў на службу у двор Турчыновіча Сяньніцу, сем вёрст ад Менска. Тут у рукі хлопчыка трапіў стары маскоўскі календар, і ён з дапамогай свае нянькі выўчыўся па ім чытаць памаскоўску. Пасьля яго вучылі папольску і памаскоўску так званыя „вандроўныя вучыцялі“, каторыя зазвычай самі нічога ня ўмелі. У Сяньніцы сям’я Луцэвічаў жыла ўсяго, 1—1½ года, а патым пераехала ў Менск. Бацька хацеў вучыць дзяцей і нейкі час езьдзіў ў Менску возьнікам, але неўзабаве зноў пачаў шукаць фальваркаў у пасэсію. Сам-жа бацька быў малапісьменвы, але ўмеў пісаць папольску і памаскоўску. На дзевятым годзе жыцьця поэта Луцэвічы пераехалі ў фальварак Жаброўскіх Прудзішчы, Беларуцкай воласьці, Менскага павету, вёрст 30 ад Менску. Там рэпэтытар гатаваў хлопчыка ў гімназію, ды бацька раздумаўся вучыць яго, баючыся вялікіх коштаў, і пакінуў удаму „гаспадарыць“. Вучыўся-ж Янук добра, яго цягнула да кніжкі, і за пяць гадоў, пакуль жылі ў Прудзішчах, ён шмат чытаў: вёў коні на нашлег — і то у кішаню клаў кніжку, ня мала меў праз тое і прыкрасьцяў у гаспадарскай рабоце. Калі яму было гадоў пятнаццаць, бацька ўзяў у рэнду фальварак Селішчы Гайна-Слабодзкай воласьці, Барысаўскага павету. Адгэтуль бацькі паслалі яго вучыцца ў народную школу ў Беларучы (Менск. пав.); праўчыўшыся ўсяго адну зіму, ён дастаў пасьведчаньне аб сканчэньні пачатковае навукі. Маючы гадоў 16—17, поэт браў кніжкі ў Бяседах (недалёчка ад Селішчаў) з бібліатэкі пана Чаховіча, старога рэволюцыянэра, ідэаліста, каторы быў калісь высланы за паўстаньне і цяпер жыў напоўлегальна. Сярод кніг былі рэволюцыйныя; Чаховіч любіў часам і пагутарыць з цікавым хлапцом. У тым-жа часе пазнаёміўся поэт з Ядвігіным Ш., і той жыў блізка адгэтуль. У Лявіцкіх першы раз ўвідзеў ён беларускія кніжкі, і яны разам з пашыранымі тады (перад 1904 г.) праклямацыямі зрабілі на яго вялікае ўражаньне. Але і цяпер ён быў яшчэ звычайным сябрам свае сфэры, у каторай панавала некаторая