Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1920).pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сымон Музыка“ (Менск, 1918 г.) — вялікая, яшчэ няскончаная поэма; мае быць у шасьцёх часьцях, у друку зьявілісь чатыры. Гісторыя даволі простая, а пераказуецца так доўга дзеля таго, што ў поэме надта многа ўсялякіх лірычных дадаткаў. Лірыкі тут гэтак шмат, што аж шкода, чаму яна ўся зьмешана з эпосам, нашто ўплецены некаторыя яе кавалачкі ў апавяданьне, а ня створаны зусім асобнымі, цэльнымі мастацкімі рэчамі, як да прыкладу выдатная па сіле пачуцьця і першая па хараству ў нашай поэзіі ода божай творчасьці, напісаная пад відам натхненнага іграньня Сымонкі ў карчме („Божы дух вітаў у высі“… стр. 142). Нічога зусім новага для свае творчасьці Колас у гэтай поэме ня даў; відаць толькі дасканальнасьць спрактыкаванага мастака. Важнай заганай твора ёсьць даволі павярхоўнае паказаньне беларускага жыцьця, што выглядае быццам духоўнай беднасьцю яго. Аўтор занадта ўважае на невялічкі асяродак свайго сюжэта, ня робіць багацейшай фабулы і перапускае бяз увагі міма воч шмат ня менш важных, чымся біаграфія паэта-музыкі, старон жыцьця. Маляваньне ўзятай сфэры ня йдзець удоўжкі, ушыркі і ўглыбкі.

Драма Міцкевіча складаецца пакуль што з дзьвюх рэчаў. Першая — „Антось Лата“, драматычныя сцэны на два акты. Паказан горкі прапойца, зюзь, усё жыцьцё каторага загубіла гарэлка. Яго шалёнае п’янства прагнала на той сьвет жонку, разагнала дзяцей; ён згалеў і акінут усімі. Антось Лата разумеець трагізм свайго палажэньня, каторы залежыць ад безнадзейнасьці, адчаю, паўсёднай сакрухі. Гэтае разуменьне яшчэ павялічываець яго мукі. Людзі не разумеюць яго і сьмяюцца з пагардаю. Ен адзін з мукамі сваімі. Пры разглядзе драматычных сцэн „Антось Лата“ трэба падхадзіць з двух бакоў: бытавога і псыхолёгічнага. Быт змалёван добра, партрэты людзей сьпісаны, як жывыя, але псыхолёгічны элемент апрацован значна слабей. „Псыхолёгія“ часам навет шкодзіць „быту“: ведаем бо добра, што ніякі п’яніца ня ўміраець з такімі монолёгамі, з якімі ўміраець Антось Лата, а ён-жа спачатку малюецца звычайным п’яніцаю, цікаўным для нас тыповымі чыртамі п’яніцы-беларуса. Для драматычнай рэчы „Антось Лата“ маець помала дзееньня; аб змаганьні героя з самім сабою мы даведуемся з яго слоў, а не з яго ўчынкаў. Таксама з чужых слоў даведуемся мы аб завязцы дзееньня, якая знаходзіцца ў мінуўшчыне Антося Латы. Ходу дзееньня шкодзіць і даўгаватая размова другарадных дзеячых асоб да зьяўленьня галоўнага героя; яна не дасягае свае цэлі падчырківавьня, ці адцяненьня, ці добрага зьясьненьня старон жыцьця Антося Латы; бо яна помала апрацо-